Грамадства11

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»

64‑гадовая Жанна Брысіна з Мінскага гарадскога суда датычная да дзясяткаў палітычных прысудаў.

Жанна Брысіна (злева) і старшыня Мінгарсуда Таццяна Тупік. Фота: court.gov.by

14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе ўрачыста праводзілі ў адстаўку суддзю Жанну Брысіну, датычную да дзясяткаў палітычных судоў. Праз тыдзень ёй спаўняецца 65 гадоў.

Старшыня Мінгарсуда Таццяна Тупік падзякавала Брысінай за «шматгадовую добрасумленную працу, бездакорны прафесіяналізм і нязменную вернасць ідэалам правасуддзя». Ад імя старшыні Вярхоўнага суда Андрэя Шведа яна ўручыла ёй знак «За адданасць правасуддзю».

Найбольш вядомы прысуд Брысінай датычыцца Паўла Белавуса, заснавальніка крамы нацыянальнай сімволікі Symbal.by. 11 мая 2023 года яна на закрытым працэсе дала яму 13 гадоў калоніі. Белавуса прызналі вінаватым па чатырох артыкулах, у тым ліку ў «здрадзе дзяржаве» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». За кратамі ён правёў амаль пяць гадоў.

У студзені 2024 года Брысіна прысудзіла тры гады калоніі барысаўскаму фотакарэспандэнту Аляксандру Зянькову. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні».

Агулам жа ў базе «Дысідэнта» ёсць 40 палітычных прысудаў. Некаторых палітвязняў Брысіна судзіла ў першай інстанцыі, справы некаторых разглядала ў апеляцыйным парадку.

27 сакавіка 2025 года Еўрасаюз уключыў Брысіну ў санкцыйны спіс.

Гэта ўжо другі раз, калі Брысіна трапляе пад санкцыі. Упершыню яе ўключылі ў спіс у 2011 годзе, калі яна была суддзёй суда Заводскага раёна Мінска. Тады яна судзіла журналістку Ірыну Халіп, Сяргея Марцалева і Паўла Севярынца па справе Плошчы-2010.

Каментары1

  • Сатурн
    15.10.2026
    Пенсия пенсией, но ее никто не забудет и поблажки на ее пенсионный возраст никто не сделает

Цяпер чытаюць

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запосціў жартаўлівы ролік па матывах нападу тыгра на чалавека ў брытанскім заапарку. Сваякі загінулага абураныя10

Дэкрэтныя дапамогі збіраюцца разлічваць з улікам заробкаў бацькоў дзіцяці6

У Бабруйску пенсіянерка стала ахвярай махляроў трэці раз за два гады1

У Мінску замест рэстарана «Адэса-мама» адкрылася кафэ беларускай кухні, дзе любая страва каштуе 20 рублёў1

У наступным годзе беларусы будуць працаваць яшчэ больш1

Джорджа Мелоні: Ніхто не пераканае мяне ў тым, што капітуляцыю таго, хто абараняе сваю свабоду, можна называць «мірам»31

«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным102

Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка3

Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць