На прадпрыемстве ў Магілёве знайшлі мёртвага рабочага. Відаць, ён упаў з вышыні
На адным з прадпрыемстваў у Магілёве загінуў 57‑гадовы рабочы. Яго знайшлі без прытомнасці каля цыстэрны днём 14 кастрычніка, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт
Двое слесараў-рамонтнікаў па даручэнні майстра цэха вымяралі ўзровень паліва ў цыстэрнах. У нейкі момант адзін з іх адышоў па неабходнае абсталяванне, а калі вярнуўся, убачыў калегу без прытомнасці. Побач ляжала драбіна.

Фота: Следчы камітэт
На месца выклікалі медыкаў, але выратаваць мужчыну не ўдалося. Лекары канстатавалі смерць.
Паводле папярэдняй інфармацыі, рабочы мог упасці з вышыні каля трох метраў.
Каментары
...
усе хочуць "працаваць" у следчым камітэце.. ніхто не хоча ў рабочыя ісці..
- ИИ, в знаменитом произведении для детей любимого товарища Поэта упоминается сотрудник СК или нечто подобное?
- Нет, милиционер (или полицейский) в стихотворении Владимира Маяковского «Кем быть?» не упоминается.
В произведении описаны только 8 профессий: столяр, инженер, доктор, рабочий, кондуктор, шофёр, лётчик и матрос.
Хотите узнать, в каких других стихах Маяковского упоминается советская милиция (например, знаменитое «Моя милиция меня бережёт»)?
- не, дзякуй, ǀ_ǀ_ǀ І
- Калі ласка! Рады быў дапамагчы.
Калі спатрэбіцца штосьці яшчэ даведацца пра літаратуру ці гісторыю, звяртайцеся!