Вайна11

Крэмль адказаў на пытанне пра энергетычнае перамір’е з Украінай

Дамоўленасці пра энергетычнае перамір’е паміж Расіяй і Украінай пакуль не канкрэтызаваныя. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў на брыфінгу, паведамляе РБК.

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін, фота Contributor / Getty Images

Так ён адказаў на пытанне журналіста пра тое, ці азначаюць паведамленні Мінабароны Расіі пра ўдары па энергетычных аб’ектах Украіны, што Маскву не задавальняе ідэя прапанаванага энергетычнага перамір’я.

«Якія акрэсленыя межы энергетычнага перамір’я, што гэта азначае? Ці было гэта канкрэтызавана?» — пацікавіўся Пяскоў у журналістаў.

Пасля таго як пачуў адмоўны адказ, ён дадаў: «Вы абсалютна маеце рацыю. Таму праца ў гэтым кірунку працягваецца».

Раніцай 14 кастрычніка Мінабароны Расіі паведаміла, што ў выніку начных удараў па Украіне былі нанесены ўдары па васьмі аб’ектах энергетычнай і камунікацыйнай інфраструктуры.

У Кіеве — цэнтр апрацоўкі даных «АТМ Укрсіббанка», Дарніцкая ЦЭЦ-4 і Кіеўская ЦЭЦ-5. У Кіеўскай вобласці — Кіеўская ЦЭЦ-6, Трыпальская ЦЭС і электрападстанцыя «Кіеўская». У Харкаве і Харкаўскай вобласці — Харкаўская ЦЭЦ-5 і Зміеўская ЦЭС.

Каментары1

  • Спасибо большое
    14.10.2026
    Усё зразумела. Працягнуць удары па расійскіх НПЗ, і няхай не дураць галаву.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»28

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу7

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?3

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»28

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць