Меркаванні

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

Мікалай Статкевіч у сваім тэлеграм-канале падзяліўся думкамі пра сітуацыю з асуджаным на восем гадоў 71‑гадовым культуролагам Вацлавам Арэшкам, які аслеп за кратамі.

«Днямі даведаўся, што палітзняволены Вацлаў Арэшка, культуролаг ды інтэлектуал, цалкам згубіў зрок. Але працягвае ўтрымлівацца ў зняволенні, бо адмаўляецца пісаць просьбу аб памілаванні.

Міжволі ўзнікае пытанне: навошта ім так здзеквацца з 71‑гадовага невідушчага культуролага, для якога яго стан у шмат разоў павялічвае пакуты, ужо звычайныя для палітвязняў у пенітэнцыярнай сістэме рэжыму?

Помста за ўдзел у кіруючым органе Беларускага нацыянальнага кангрэса, які рэжым лічыць адказным за падрыхтоўку рэвалюцыі?

Ці проста кіраўнікоў рэжыму дагэтуль не адпускае страх, перажыты падчас рэвалюцыі, і яны спрабуюць такім чынам настолькі запалохаць грамадства, у тым ліку і яго сталую частку, каб прадухіліць паўтор таго кашмару? Хаця напалоханыя і так напалоханы. А каго не атрымалася запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш.

Думаю, што ўсе гэтыя прычыны маюць месца. Але ёсць яшчэ адна. Самі па сабе кіраўнікі рэжыму не могуць рабіць над нашым народам тое, што робіцца з ім зараз. Яны дзейнічаюць праз «машыну» з выканаўцаў. І самы галоўны жах для кіраўніцтва рэжыму — што раптам выканаўцы адмовяцца выконваць іх загады, што машына рэпрэсій зломіцца. І тады іх нібыта моцная і страшная ўлада рассыплецца ў прах.

Каб не дапусціць такога, рэжым імкнецца павязаць удзелам у рэпрэсіях як мага болей «праваахоўнікаў» усіх відаў і масцяў, «заматаць» іх у дзеянні, якія любы сапраўдны суд прызнае злачынствам супраць чалавечнасці.

Каб прымусіць «сілавікоў» да пакоры, у ход ідуць розныя сродкі — ад запалохвання пазбаўленнем званняў і пенсій, нават абвінавачваннем у дзяржаўнай здрадзе. Да павышэння заробкаў і выдзялення жытла. А некаторых нават публічна называюць магчымымі пераемнікамі. Як гэта ні дзіўна, тыя ўспрымаюць абяцанкі ўсур’ёз. Але нават ужо павязаныя ў рэпрэсіі спадзяюцца ў будучыні неяк пазбегнуць адказнасці ці хаця б мінімізаваць яе.

Яшчэ ў зняволенні заўважыў, што змяніліся максімальныя памеры пакарання за злачынства супраць чалавечнасці, якое лічыцца міжнародным, без тэрміну даўніны.

У Крымінальным кодэксе РБ адпаведны артыкул завецца «Злачынства супраць бяспекі чалавецтва». Раней ён меў максімальным пакараннем смяротную кару ці пажыццёвае зняволенне. А з 2021 года максімальным пакараннем стала 25 гадоў зняволення. Яны разумеюць, што робяць, што ім можа быць за гэта, і спрабуюць «падсцяліць саломкі» на будучыню. А многія проста спадзяюцца дацягнуць да пенсіі ў спадзяванні, што новая дэмакратычная ўлада пра іх забудзе альбо не стане жорстка караць старога чалавека. Галоўнае — не занадта свяціцца ў тых рэпрэсіях, калі да пенсіі ўжо блізка.

Але гэтую тэндэнцыю заўважае і кіраўніцтва рэжыму. І спрабуе яе спыніць. Такім чынам, катаванне невідушчага 71‑гадовага Вацлава Арэшкі мае для ініцыятараў гэтага здзеку сваю логіку якраз у сілу таго, што такое не будзе незаўважаным.

Гэта стварэнне прэцэдэнта, сігнал выканаўцам: не спадзявайцеся на бяспечную старасць. Бо за тое, што мы робім зараз са сляпым культуролагам, «бэчэбэшнікі» потым адпомсцяць і вам. Так што не спрабуйце ўхіліцца, працуйце, каб выпаліць тут усё.

Такая вось у іх логіка.

Мне ж пакуль застаецца толькі захапіцца мужнасцю і стойкасцю Вацлава ды пажадаць яму волі. Ва ўсіх сэнсах гэтага слова на беларускай мове, якую так любіць гэты годны чалавек», — напісаў Мікалай Статкевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва27

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50003

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?10

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

У Беларусі абнавілі публічную кадастравую карту

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць