Грамадства1717

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

У Мінскім абласным судзе за «здраду дзяржаве» (ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) асудзілі 23‑гадовага афіцэра з Бабруйска Яўгена Жарыкава. Мужчыну прызначылі 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф 500 базавых адзінак (22 500 рублёў).

Справа разглядалася ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці абвінавачвання невядомыя. Прысуд быў вынесены яшчэ ў маі, але праваабаронцам «Вясны» пра яго стала вядома толькі цяпер.

Яўген Жарыкаў родам з Бабруйска. Пасля заканчэння вайсковай навучальнай установы ён праходзіў службу ў Мар’інай Горцы, дзе дыслакуецца пятая асобная брыгада спецназа. Што стала прычынай яго затрымання — невядома. 

Праваабаронцы «Вясны» дазналіся, што супрацоўнікі КДБ затрымалі Яўгена Жарыкава яшчэ ў лютым 2025 года, але суд над ім адбыўся толькі ў маі 2026 года. У верасні мужчыну адправілі адбываць тэрмін у калонію. Але яго актуальнае месцазнаходжанне высвятляецца.

Каментары17

  • Былы палітычны
    19.10.2026
    ЯМы97, каждый сам за себя. Особенно после 2020. К сожалению.
  • БЕРАСЦЬ
    19.10.2026
    Бач, колькі нармальных, сумленных людзей у сілавых структурах. Хай хутчэй надыдзе момант, калі яны змогуць зрабіць справу жыцця
  • Gorliwy Litwin
    19.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках6

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць