З 1 лістапада «Белтэлекам» павысіць кошт шэрагу паслуг для фізічных і юрыдычных асоб. Змены закрануць мясцовую і міжгароднюю тэлефонную сувязь, доступ да інтэрнэту byfly, а таксама пакетныя прапановы.

Для хатніх карыстальнікаў падаражэюць некаторыя інтэрнэт-тарыфы. Пра абноўленыя цэны паведаміў аператар на сваім афіцыйным сайце.
Абаненцкая плата за тарыф «Дамасед Старт» вырасце з 17,80 да 18,50 рубля ў месяц, «Дамасед XXL» — з 19,75 да 20,70 рубля, «СуперДамасед» — з 22,75 да 23,85 рубля, а «Дамасед Ультра» — з 25 да 26,25 рубля.
Тарыф «Рэкорд 50 new» падаражэе з 27 да 28,35 рубля ў месяц.
Змены закрануць і тарыфы, якія ўжо знаходзяцца ў архіве. Так, абаненцкая плата за «Сацыяльны анлім 10» павялічыцца з 14,75 да 16,95 рубля ў месяц, а за «Рэкорд 100 ПРОМА» — з 29,80 да 31,25 рубля.
Поўны пералік новых цэн апублікаваны на афіцыйным сайце «Белтэлекама».
«Белтэлекам» заклікае адключаць мадэмы і ТБ-прыстаўкі ў навальніцу
«Белтэлекам» аб'явіў пра адключэнне таксафонаў, але і пасля дэдлайну доўга не падымалася рука. Нарэшце ўсё ж наважыліся
«Белтэлекам» атрымаў новага гендырэктара
«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?
Каментары