Свет99

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства

Міша Мавашы стварыў нацыяналістычны рух «Паўночны чалавек», падтрымліваў расійскае ўварванне ва Украіну і дапамагаў расійскай арміі.

Пра смерць Мавашы ў яго канале паведаміў яго паплечнік.

«Вымушаны з сумам паведаміць, што ў нас адбылася трагедыя. Міхаіл Фёдаравіч Мавашы сёння ўначы, у ноч з 24 на 25 кастрычніка, памёр у выніку няшчаснага выпадку. Падрабязнасцяў пакуль ніякіх паведамляць не будзем. Разбіраемся ў сітуацыі. Усе ў шоку», — сказаў паплечнік Мавашы на відэа.

Сапраўднае імя рэпера — Міхаіл Ніц. Ён быў заснавальнікам і вакалістам гурта «МАВАШИ group». У апошнія гады ён быў вядомы не толькі музыкай, але і нацыяналістычнай дзейнасцю. У 2022 годзе Мавашы заснаваў рух «Паўночны чалавек». Ён называў яго этнічным аб’яднаннем для згуртавання рускіх людзей. Рух мае выразную ксенафобскую і антымігранцкую скіраванасць. Арганізацыя дзейнічае пры падтрымцы сілавікоў і мясцовых расійскіх уладаў.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Мавашы публічна падтрымліваў вайну супраць Украіны і збіраў грошы для расійскіх вайскоўцаў. Ва Украіне яго завочна асудзілі на восем гадоў турмы за фінансаванне агрэсіі.

Шырокую вядомасць Мавашы атрымаў на мяжы 2010‑х гадоў як выканаўца так званага «ЗОЖ-рэпу» і «турнікмен-музыкі». Яго трэкі прапагандавалі адмову ад алкаголю і курэння і заняткі спортам.

У 2016 годзе браў перапынак у кар’еры праз праблемы з наркатычнай залежнасцю.

Яму быў 41 год. Прычына смерці пакуль афіцыйна не паведамляецца.

СМІ пішуць, што Мавашы мог учыніць самагубства, застрэліўшыся з агнястрэльнай зброі. Вядома, што раненне мужчына атрымаў ужо ў сябе дома, яму выклікалі хуткую дапамогу, даставілі ў рэанімацыю, але выратаваць не змаглі.

Каментары9

  • Круто
    25.10.2026
    Читал рэп про ЗОЖ, но брал перерыв для лечения от наркоты.
    Очень прогрессивно )))
  • ...
    25.10.2026
    "Жил рэпер, да помер.
    Ну и максим с ним"
    Эт тебе на надгробье, чел, бесплатно, не благодари. Кобзону с Горшком привет.
  • На смерть фашиста
    25.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць