Грамадства55

Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі

На спаборніцтвах прысутнічаў і яе бацька — прадпрымальнік Сяргей Чэрачань.

Эмілія Чэрачань і яе партнёр, расіянін Матвей Марчанкаў, перамаглі ў лацінаамерыканскай праграме сярод удзельнікаў да 14 гадоў. На спаборніцтвах у Маскве быў і яе бацька — бізнэсмен і ўдзельнік прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Сяргей Чэрачань, піша Blizko.by. 

Гэтая ж пара, якая прадстаўляе маскоўскі клуб «Дыямант», 18 кастрычніка заваявала сярэбраныя медалі ў лацінаамерыканскай праграме ўсерасійскіх спаборніцтваў у групе «Юніёры-1».

Бацька Эміліі Сяргей Чэрачань — беларускі бізнэсмен, які ў свой час спрабаваў сябе ў палітыцы. У 2020 годзе як лідар цяпер ліквідаванай партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада» ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах. Паводле звестак ЦВК, Чэрачань набраў 1,14% галасоў, заняўшы апошняе месца сярод кандыдатаў.

Цяпер Чэрачань застаецца ў Беларусі і працягвае займацца бізнэсам. Адным з самых вядомых праектаў, звязаных з ім, стаў крыптаабменнік Whitebird, сузаснавальнікам якога ён быў. Таксама былы кандыдат у прэзідэнты плануе разам з партнёрамі адкрыць крыптабанк.

Каментары5

  • дарэчы
    25.10.2026
    У 20-м годзе штабы бабарык і цапкал пасля выключэння з выбараў іх кандыдатаў хацелі аб’яднацца з чэрачнем. І каб Святлана Ціханоўская забаялася і адмовілася працягваць удзельнічаць у выбарах, то ўсё скончылася б па-іншаму. Было б як з Караткевіч у 2015-м.
  • Алесь
    25.10.2026
    Уся легальная крыптадзейнасць у Беларусi немагчымая без шчыльнага даху спецслужб, бо стварае шляхі для фінансавання грамадска-палітычнай альтэрнатывы рэжыму, што дэ-факта легальна забаронена, а таксама тычыцца абыходу санкцый, а гэта ўжо пытанне заробку сям'і Лукашэнкі. Таму нічога новага і дзіўнага датычна асобы Черачня тут няма. У свой час праз фінансавыя рычагі ён фактычна ўзяў пад кантроль і нейтралізаваў БСДГ, а ў 2020 выконваў ролю спойлера, які нібыта прадстаўляў "нацыянальны бізнэс", капіюючы вядомага ў свой час прадпрымальніка ў галіне вырабу лекаў сумнеўнай якасці Брынцалава. Пасля 2022 патрэба рэжыма ў імітацыі рэшткаў палітычнай ліберальнасці знікла, і Черачень прадказальна знік з палітычнага поля.
  • Ёсік
    25.10.2026
    Мо Мацвей па-беларуску, хоць ён і расеяц?

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць