На канфэрэнцыі ў Дубліне Святлана Ціханоўская нагадала пра лёс палітвязня Вацлава Арэшкі ФОТАФАКТ
Святлана Ціханоўская 27 кастрычніка ўдзельнічае ў канферэнцыі «Ірландыя — Беларусь: нацыянальныя культурныя ідэнтычнасці» ў Дубліне. Як і заўсёды, удзел у публічным мерапрыемстве выкарыстоўваецца для таго, каб нагадаць свету пра беларускіх палітвязняў.

На папцы Святланы Ціханоўскай сёння партрэт Вацлава Арэшкі — палітвязня з трагічным лёсам.
71‑гадовы палітолаг, культуролаг і актывіст незалежнага прафсаюза РЭП быў арыштаваны 19 красавіка 2022 года і асуджаны да 8 гадоў зняволення. Сёння ён знаходзіцца ў калоніі № 22 «Воўчыя норы» пад Івацэвічамі.
У няволі Вацлаў Арэшка практычна страціў зрок. Ён не можа самастойна чытаць і пісаць, а па камеры і атрадзе перасоўваецца навобмацак, праз што часта падае і атрымлівае траўмы. Нягледзячы на крытычны стан, належнай медыцынскай дапамогі ён не атрымлівае, а ў афармленні інваліднасці яму адмаўляюць.
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары
Менавіта таму двойчы цынічна гучыць лёзунг "дваіх вызвалілі - трох пасадзілі".
Быцам гаворка не пра людзей.