Свет11

«Не разумею, чаго яны хочуць дамагчыся». Прэм'ер-міністр Даніі раскрытыкавала Фінляндыю і Нарвегію за званок Пуціну

Прэм'ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксен скептычна ставіцца да тэлефоннай размовы прэзідэнта Фінляндыі Аляксандра Стуба і прэм'ер-міністра Нарвегіі Ёнаса Гара Сцёрэ з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным.

Метэ Фрэдэрыксен. Фота: Mads Claus Rasmussen / Ritzau Scanpix

У гэты дзень Фрэдэрыксен знаходзіцца з візітам у Фінляндыі, дзе 27—28 кастрычніка збіраюцца міністры замежных спраў краін Паўночнай Еўропы, піша «Еўрапейская праўда».

«Я вельмі скептычна стаўлюся да гэтай ініцыятывы Нарвегіі і Фінляндыі. Яна не была ўзгодненая ні з кім з нас», — пракаментавала прэм'ер-міністр Даніі тэлефонную размову.

Яна падкрэсліла, што не бачыць «ніякіх прыкмет таго, што Расія імкнецца да міру з Еўропай».

«Ні з улікам гібрыднай вайны, якая працягваецца кожны дзень, ні таго, што адбываецца ва Украіне, дзе штодня здзяйсняюцца жорсткія і агрэсіўныя атакі. Я лічу, што нам трэба захоўваць адзінства Еўропы, а не дзейнічаць паасобку», — дадала Фрэдэрыксен.

Яе спыталі, ці чакае яна, што гэты званок можа зацягнуць працэс.

— Я сапраўды не ведаю, чаго яны думаюць гэтым дамагчыся. Раней мы, астатнія еўрапейцы, таксама выразна падкрэслівалі, калі іншыя дзейнічалі самастойна і ездзілі ў Маскву, што важна, каб мы, еўрапейцы, трымаліся разам. Многія з нас змагаліся за гэта ўсе гэтыя гады, — сказала Метэ Фрэдэрыксен.

Сёння прэзідэнт Фінляндыі і прэм'ер-міністр Нарвегіі па ўласнай ініцыятыве правялі тэлефонную размову з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным. Паводле слоў Стуба, размова была «адкрытай і дзелавой».

Пасля гэтага Стуб і Сцёрэ правялі «плённую тэлефонную размову» з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Каментары1

  • Залатыя словы
    27.10.2026
    "Захоўваць адзінства Еўропы, а не дзейнічаць паасобку". Адзінства пачнецца з агульнага Еўрапейскага войска пад адзіным камандаваннем, бо гэта першая і найгалоўнейшая прыкмета адзінства.

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць