Свет22

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»

У Польшчы 9 лістапада пачнуцца першыя вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных». Пасля амаль двух гадоў сустрэч і самітаў аб’яднанне пераходзіць да практычнай падрыхтоўкі, паведамляе выданне Le Monde.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis, File

Вучэнні пройдуць у Новай Дэмбе на паўднёвым усходзе Польшчы і працягнуцца да 22 лістапада. Іх галоўная мэта — праверыць, ці здольная кааліцыя з 36‑ці краін, якую ўзначальваюць Францыя і Вялікабрытанія, разгарнуць свае сілы ва Украіне адразу пасля спынення баявых дзеянняў паміж Кіевам і Масквой.

Манеўры пад назвай Koalicja павінны прадэманстраваць вайсковыя магчымасці аб’яднання. Яно імкнецца стварыць сілы ўмяшання, якія маглі б стрымаць Расію ад магчымага аднаўлення баявых дзеянняў.

Гэта сур’ёзная задача, улічваючы, што ЗША не ўдзельнічаюць у вучэннях, а іх будучы ўдзел у гарантыях бяспекі для Украіны застаецца ў значнай ступені нявызначаным.

Падчас першай такой аперацыі ў рэгіёне, які мяжуе з Украінай, плануецца размясціць амаль 2800 вайскоўцаў з дзесяці краін. Асноўнымі ўдзельнікамі стануць Францыя і Вялікабрытанія. Таксама да вучэнняў далучацца Эстонія, Літва, Германія, Нідэрланды, Іспанія, Швецыя і Бельгія.

НАТА праінфармаванае пра манёўры, але непасрэдна ўдзельнічаць у іх не будзе. Пры гэтым у вучэннях возьмуць удзел украінскія вайскоўцы.

Як адзначае Le Monde, не варта чакаць дэманстрацыі вайсковай моцы з танкамі і ракетамі. Асноўная ўвага будзе нададзеная праверцы сістэмы камандавання і лагістычных працэдур, неабходных для перамяшчэння войскаў і тэхнікі па Еўропе. Гэта складаная задача, бо маршруты праходзяць праз шматлікія дзяржаўныя межы. Яшчэ адным важным элементам вучэнняў стане барацьба з беспілотнікамі.

Польшча, паводле ацэнкі выдання, была натуральным выбарам для правядзення першых манеўраў. Краіна мае досвед арганізацыі падобных вучэнняў. З пачатку вайны ва Украіне на польскай тэрыторыі працуюць некалькі навучальных цэнтраў для ўкраінскіх вайскоўцаў, у тым ліку цэнтр у межах місіі Еўрапейскага саюза па вайсковай падтрымцы Украіны.

Раней канцлер Германіі Фрыдрых Мерц запрасіў удзельнікаў «кааліцыі ахвотных» на сустрэчу ў Берліне ў лістападзе, каб скаардынаваць далейшую падтрымку Украіны. 13 кастрычніка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра размову з Мерцам і падрыхтоўку гэтай сустрэчы.

Акрамя таго, 17 лістапада ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі запланаванае пасяджэнне Кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны ў фармаце «Рамштайн».

Каментары2

  • Не ведаю, плакаць ці смяяцца
    02.11.2026
    Там пад кожнай Канстанцінаўкай па 10-12 тысяч з кожнага боку.
    А тут усё НАТА ажно 6 батальёнаў будзе трэніраваць.
  • Памежны вожык
    02.11.2026
    Давайце усё ж перакладаць слушна на беларускую мову: "кааліцыя нягеглікаў".

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць