Свет22

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа дапусціў, што магла адбыцца затрымка з пастаўкай Украіне ракет-перахопнікаў, набытых саюзнікамі Кіева ў межах праграмы PURL — спісу прыярытэтных патрэбаў Украіны. Пры гэтым ён адхіліў сцвярджэнні, што затрымка стала вынікам наўмыснага палітычнага рашэння Вашынгтона, піша Deutsche Welle.

Марка Рубіа. Фота: Kylie Cooper/Pool Photo via AP

20 кастрычніка, размаўляючы з журналістамі перад паездкай у Індыю, Рубіа заявіў, што не было ніякага свядомага палітычнага распараджэння, мэтай якога было б нанесці шкоду Украіне. Паводле яго слоў, наўмысна Украіне ні ў чым не адмаўлялі.

Пазней, ужо знаходзячыся ў Індыі, кіраўнік Дзярждэпартамента адзначыў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп расчараваны абвінавачваннямі ў тым, што ён свядома шкодзіць Украіне. У прыватнасці, гэта тычыцца сцвярджэнняў, быццам Трамп распарадзіўся спыніць перадачу Кіеву амерыканскіх разведвальных звестак. Рубіа падкрэсліў, што такія абвінавачванні не адпавядаюць рэчаіснасці.

Па словах Рубіа, ягоная размова з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім працягвалася 45 хвілін. Зяленскі паведаміў, што яны абмяркоўвалі пастаўкі ракет для перахопу балістычных ракет, ранняе папярэджанне пра расійскія атакі, а таксама працу спадарожнікавых сэрвісаў Starlink і Starshield кампаніі SpaceX, якімі ўкраінскія вайскоўцы карыстаюцца для кіравання беспілотнікамі і сувязі на фронце.

Напярэдадні, 19 кастрычніка, Зяленскі падчас анлайн-размовы з амерыканскімі сенатарамі Рычардам Блюменталем і Томам Цілісам заявіў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне ракет, за якія ўжо заплацілі яе саюзнікі ў межах праграмы PURL. Паводле ўкраінскага прэзідэнта, адзін з падрыхтаваных да адпраўкі пакетаў ракет чакае подпісу міністра абароны ЗША Піта Хегсета.

Зяленскі таксама адзначыў, што еўрапейскія партнёры чакаюць дазволу Вашынгтона на перадачу Украіне ракет-перахопнікаў для сістэм Patriot са сваіх запасаў. На яго думку, гэта можа сведчыць пра палітычнае рашэнне запаволіць аказанне дапамогі Кіеву.

Акрамя таго, Зяленскі заявіў, што апошнім часам Украіна тройчы не атрымлівала ад ЗША папярэджанняў пра расійскія ўдары балістычнымі ракетамі. Кіеў таксама не атрымаў вычарпальных тлумачэнняў наконт абмежаванняў на выкарыстанне Starshield — вайсковага камунікацыйнага сэрвісу на базе тэхналогій Starlink. Украінскі прэзідэнт назваў гэтыя дзеянні амерыканскага боку цяжкімі для разумення ў адносінах паміж сябрамі.

Пры гэтым Украіна, паводле Зяленскага, гатовая на 30 дзён спыніць удары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, як таго патрабуе Дональд Трамп. Аднак Кіеў ставіць умовай такога кроку перадачу яму ракет-перахопнікаў для сістэм Patriot.

Каментары2

  • R16
    20.10.2026
    Цяпер перад тым як купляць зброю ў ЗША трэ падумаць ці варта гэта таго? І што гэта за партнер які калі захоча (ці калі папросіць Масковія) можа спыніць перадачу зброі, затрымаць яе ці зняць з абслугоўвання патрабуючы суступак Масковіі і аддаць ей столькі ўласнай тэрыторыі колькі патрабуе Масковія.
  • Качка
    20.10.2026
    Рубіа, Рубіа, Рубіа! Калі нешта ходзіць як качка й кракае як качка — значыць, гэта качка. Нам відавочна, што гэтая затрымка наўмысная й мае палітычны характар. Тым часам Расея забівае нявінных, безабаронных украінцаў.

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць