«Размаўляў з Марка Рубіа, і размова была прадметнай — пра тыя пытанні, якія маюць значэнне», — паведаміў прэзідэнт Украіны ў сваім тэлеграм-канале.

Зяленскі напісаў пра тры важныя праблемы для Украіны.
«Першае — гэта супрацьбалістычныя перахопнікі, неабходныя для абароны жыццяў. Другое — ранняе папярэджанне пра расійскія балістычныя атакі, якое мае жыццёва важнае значэнне. Трэцяе — сітуацыя вакол Starlink/Starshield, працу якіх неабходна аднавіць. Вядома, усё гэта адбываецца на фоне нашых дыпламатычных намаганняў, накіраваных на тое, каб скончыць гэтую жахлівую вайну і спыніць пастаянныя забойствы людзей. Дамовіліся неўзабаве зноў звязацца, каб абмяняцца абнаўленнямі. Дзякуй, Марка, за канструктыўны дыялог! Дзякуй усім у Амерыцы, хто падтрымлівае справядлівыя падыходы!» — напісаў Зяленскі.
Каментары
ЗША ў вельмі лайтовай форме далі зразумець, што такое "Амерыка не дапамагае".
Фактычна назіраем, як хуцпа Зяленскага ў дачыненні да сваіх вайсковых саюзнікаў адкінула Украіну на некалькі крокаў назад: трэба ізноў пачынаць дамаўляцца з саюзнікамі аб тым, пра што раней ужо было дамоўлена і выконвалася.
Гэта б'е як па дзейнасці ЗСУ, якое прывыкла абапірацца на бесперабойную дапамогу ЗША, так і канечне па мірных жыхарах.
Трэба даверыць перамовы з амерыканскімі саюзнікамі спецыялістам з вайсковай і дыпламатычнай адукацыяй, якія ведаюць, як правільна весці перамовы.
Хуцпа гэта не перамовы.