Прэзідэнт Украіны хоча, каб ЗША адмянілі абмежаванні на абмен разведвальнымі данымі і пастаўкі зброі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да двухпартыйнай групы сенатараў ЗША з просьбай націснуць на адміністрацыю прэзідэнта Дональда Трампа, каб тая адмяніла абмежаванні на абмен разведвальнымі данымі і пастаўкі зброі. Пра гэта піша «Украінская праўда» са спасылкай на Axios.
Паводле звестак Axios, якое атрымала стэнаграму сустрэчы, падчас анлайн-размовы з групай сенатараў на чале з рэспубліканцам Томам Цілісам і дэмакратам Рычардам Блюменталем Зяленскі расказаў пра праблемы, з якімі сутыкнулася Украіна.
У прыватнасці, гаворка ішла пра спадарожнікавыя сістэмы Starlink і Starshield, якія, паводле яго слоў, працягваюць працаваць з пэўнымі абмежаваннямі, нягледзячы на супрацьлеглыя заявы Белага дома.
«Мы дагэтуль не маем ніякіх тлумачэнняў гэтаму. На жаль, мы чуем толькі розныя дзіўныя гісторыі», — сказаў Зяленскі сенатарам і дадаў, што гэта ўскладняе здольнасць Украіны збіваць расійскія ўдарныя беспілотнікі.
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што на працягу мінулага тыдня Украіна тройчы, у тым ліку ў нядзелю, не атрымлівала ад ЗША папярэджанняў пра расійскія балістычныя ракетныя ўдары. Ён выказаў здагадку, што гэта сведчыць пра абмежаванні ў абмене разведвальнымі данымі.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары