На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах
У Васілевічах Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці плануюць пабудаваць кацельню, якая будзе працаваць на мясцовых відах паліва. На будаўнічыя і мантажныя работы, пусканаладачныя работы і пастаўку абсталявання збіраюцца выдаткаваць да 2 мільёнаў 232 тысяч рублёў, або больш за 741 тысячу даляраў. Грошы выдзеліць з уласных сродкаў заказчык — «Гомельаблцепласетка», піша «Флагшток».

Асноўныя работы павінны пачацца ў лістападзе 2026 года і завяршыцца да сярэдзіны ліпеня 2027-га.
У дакументацыі не ўдакладняецца, якія менавіта віды мясцовага паліва будуць выкарыстоўвацца. Аднак у даведцы Рэчыцкага райжылкамгаса пра планы на 2026 год згадваецца будаўніцтва дзвюх кацельняў на драўняных паліўных гранулах — пелетах. Адна з іх павінна з’явіцца ў горадзе Васілевічы, другая — у аграгарадку Бабічы.

У Бабічах будаўніцтва пелетнай кацельні ўжо набліжаецца да завяршэння. Паводле справаздачы Гомельскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, у верасні 2026 года там упарадкоўвалі тэрыторыю, падключалі інжынерныя сеткі і наладжвалі абсталяванне.

У райжылкамгасе заявілі, што выкарыстанне пелетаў дазволіць павысіць энергаэфектыўнасць цеплазабеспячэння, знізіць сабекошт цеплавой энергіі і зрабіць сістэму больш надзейнай.
У Гомельскай вобласці працуюць тры буйныя заводы па вытворчасці пелетаў, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства лясной гаспадаркі. Заводы ў Мазыры і Жыткавічах, адкрытыя ў 2020 годзе, раней прастойвалі праз санкцыі і расійскую вайну. Першапачаткова іх прадукцыю планавалі пастаўляць у Еўрасаюз, каб атрымліваць валютную выручку, але ў выніку вытворцам давялося пераарыентавацца на ўнутраны рынак.
Мяркуецца, што гэтыя заводы могуць пастаўляць паліва для новых кацельняў у Рэчыцкім раёне. Афіцыйныя звесткі пра працу пелетных прадпрыемстваў Гомельшчыны даўно не абнаўляліся. Паводле меркавання «Флагштока», яны, відаць, працягваюць працаваць пераважна на ўнутраны рынак.
Лукашэнка: У Беларусі трэба настойліва пераходзіць на ацяпленне пелетамі, газ — толькі як рэзерв
У Гомелі пачалі вытворчасць печкі-ракеты для дачнікаў
«Склалі на ўскрайку лесу — і цішыня». Лукашэнка запатрабаваў здабываць прыбытак з бураломаў
Найбуйнейшы ў Беларусі пелетны завод спыняў працу праз санкцыі. Цяпер «арыентуецца на ўнутраны рынак»
Лукашэнка расказаў, які цуд у Беларусі робяць з гаўна
Беларусь не змагла знайсці замену еўрапейскім рынкам для продажу пелет
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары