Каментары да артыкула

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам

  • Gorliwy Litwin
    19.10.2026
    Роўпджамперства трэба цалкам забараніць, а калі нехта будзе арганізоўваць падпольна, нягледзячы на паспяховасць канкрэтнай спробы, прыцягваць да жорсткай крымінальнай адказнасці.
  • Бизнесмен
    19.10.2026
    Gorliwy Litwin, мечтай. Интересы бизнеса в наше время были и будут на первом месте. Бизнесменам надо зарабатывать деньги, а вы должны стабильно быть моими клиентами. Вот почему я поддерживаю стабильность в Беларуси.
  • .
    19.10.2026
    Класічнае папулісцкае рашэнне, якое падтрымаюць разам і чыноўнікі-карнікі, і найгоршая частка шчырых людцаў.
    Трохі парадырую вашыя звычайныя накіды пра еднасць народца і карнікаў у Беларусі. Цікава атрымліваецца: нібыта крытыкуеце, а самі так і разважаеце, як тыповы лукашэначка або ягоныя выбаршчыкі.

    Калі так ужо, то забараніць усе гарадскія, ў тым ліку, дзіцячыя атракцыёны, самакаты, горныя лыжы, купанне па-за пляжамі (упс, гэта ўжо) і не падземныя пешаходныя пераходы.

    Роўпджампінг, наколькі ведаю, не забаронены цалкам нідзе ў свеце. Крыміналізавана выкарыстанне канкрэтных аб’ектаў, напрыклад, гарадской інфраструктуры або нацпаркаў.
    У Заходняй і Паўночнай Еўропе камерцыйныя арганізатары падпадаюць пад жорсткі нагляд інспекцый па ахове працы і абавязковую лакальную ліцэнзію на аб'екты. Нагляд, не забарону.

    І яшчэ, звычайна не трэба спяшацца з канапнымі прысудамі ў выпадках, калі прычына канкрэтнай трагедыі не вызначана.
    Калі выкарыстоўвалася прафесійнае альпінісцкае абсталяванне, прычына ў чымсьці, пакуль нам невядомым.
  • Забаронец
    19.10.2026
    Gorliwy Litwin, чаму б і скокі з парашутам не забараніць? Ды альпінізм заадное? Хто хоча экстрыму, той знойдзе.
    У прынцыпе, у гэтым выпадку ўсё правільна было. Сам вяроўку прычапіў - сам першы і скокнуў. Але можна было б не ленавацца і спачатку скінуць мех.
  • павучай сваіх павучкоў
    19.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • ЗАПРЭШЧАЮ
    20.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Бизнесмен
    19.10.2026
    Ради прибыли я готов на любые рисковые мероприятия. И если человек соглашается на опасные развлечения, то это его выбор. А если будут вопросы ко мне, то взятка решит любой вопрос.
  • Бог богам - грошы вышэй.
    19.10.2026
    Сімеоны бываюць беларусы?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць