«Як французы могуць рабіць такое з Францыяй?»

Прэзідэнт Францыі асудзіў гвалт і заклікаў да спакою, пакуль Францыя падлічвае страты ад найгоршых хваляванняў за апошнія гады. Затрыманыя 2400 чалавек.
Эмануэль Макрон выступіў з тэлезваротам увечары 18 кастрычніка — пасля адных з найбуйнейшых беспарадкаў у Францыі за апошнія гады. Напярэдадні па краіне прайшлі масавыя дэманстрацыі супраць росту цэн і бюракратыі. У шэрагу гарадоў яны суправаджаліся сутыкненнямі, падпаламі і рабаваннем крам.
«Гледзячы на гэтыя кадры, мы ўсе пыталіся: што ў іх у галаве? Як французы могуць рабіць такое з Францыяй?» — сказаў Макрон.
«Нішто гэтага не апраўдвае, нічым гэтага не тлумачыцца, ніяк гэтага не выбачаецца. Сёння ўвечары мы ўсе адчуваем гнеў і сорам».
Паводле міністра ўнутраных спраў Ларана Нуньеса, па ўсёй краіне затрымалі каля 2400 чалавек, амаль тысяча паліцэйскіх атрымалі траўмы.
У нядзелю сутыкненні аднавіліся ў Парыжы і Марселі. На парыжскай плошчы Рэспублікі паліцыя зноў ужыла слезацечны газ. Там сабраліся некалькі сотняў чалавек, гарэлі груды ровараў.
Макрон усклаў адказнасць за пагромы на групоўкі ўльтралевых і злачынцаў, якія далучыліся да іх. Адначасова ён падкрэсліў: нельга змешваць іх з сотнямі тысяч людзей, якія мірна выйшлі з законнымі патрабаваннямі.
Прэзідэнт даручыў прэфектам разам з мэрамі прымаць меры для абароны гарадоў, у тым ліку пры неабходнасці забараняць асобныя сходы. Ён таксама запатрабаваў высветліць, чаму сілавікі не змаглі загадзя падрыхтавацца да такога маштабу гвалту.
«Тыя, хто разбураў, павінны заплаціць. Тыя, хто рабаваў, павінны кампенсаваць страты», — заявіў ён.
На 19 кастрычніка запланавана пасяджэнне ўрадавага крызіснага штаба.
Прэм’ер Себасцьен Лекарню таксама мусіць сабраць ліцэістаў, студэнтаў, выкладчыкаў, прафсаюзы, працадаўцаў і парламентарыяў для выпрацоўкі канкрэтных прапаноў.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары
Але там пераважна былі не французы.