Аўто55

Мінчанка на вялізным аўто трапіла ў чорны спіс платнага паркінгу ў цэнтры сталіцы

«Па іх версіі, я прыпаркавалася на два месцы».

Паркінг у ГЦ «Галерэя». Ілюстрацыйнае фота: yandex.by

Мінчанка расказала, як трапіла ў чорны спіс на паркінгу гандлёвага цэнтра Galleria.

«Па іх версіі, я 12.10 прыпаркавалася на два месцы. Я так не рабіла, максімум носам залезла на іншае месца, бо даўжыня машыны крыху менш за 6 метраў», — падзялілася жанчына ў Threads.

Даведалася яна пра гэта, калі муж пазваніў у паркінг — пра чорны спіс менеджар паведаміла па тэлефоне.

У каментарах гараджане пішуць, што на тым паркінгу вузкія месцы і шмат хто ставіць машыну крыва.

«Самы нязручны паркінг з вельмі вузкімі месцамі. Падрапалі мне там аднойчы машыну», — дзеліцца адна з жанчын.

«Там лепш на вуліцы паркавацца. 5 рублёў за гадзіну, але месца заўсёды шмат. Для вялікіх машын ідэальна», — раяць іншыя.

Некаторыя прапануюць напісаць скаргу ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, каб там праверылі, ці правамерныя такія правілы з чорнымі спісамі.

А некаторыя падтрымалі строгі падыход.

«Паркавацца трэба па цэнтры, тады ўсім будзе зручна. Я маўчу, калі бачу, што сапраўды на другое месца яшчэ наязджаюць, гэта для мяне наогул капец. Так што апладзірую стоячы адміністрацыі ГЦ «Галерэя»!»

Каментары5

  • Ёсік
    18.10.2026
    Учора на белай Тэсле з 5 рэгіёнам на два месцы стаў боўдзіла на Паркінгу ля Камароўкі. Таксама б скуголіў, што машына шырэйшая за іншыя. Такіх кіроўцаў шмат і на кароне замак - і на два месцы, і па дыяганалі.
  • Заняла два месцы - аплочвай два
    19.10.2026
    Некаторыя прапануюць напісаць скаргу ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, каб там праверылі, ці правамерныя такія правілы з чорнымі спісамі./
    А займаць два месцы і плаціць толькі за адно - правамерна?
  • Отец Засандалий
    19.10.2026
    Есть стоянка для грузовиков.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць