Грамадства

У Латвіі затрымалі беларуса, які перавозіў мігрантаў

У Латвіі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які перавозіў чатырох чалавек, што незаконна перасеклі беларуска-латвійскую мяжу. Здарэнне адбылося ў нядзелю, 25 кастрычніка, у Валміерскім краі.

Фота: rs.gov.lv

Супрацоўнікі Дзяржаўнай паліцыі Латвіі спынілі на дарозе аўтамабіль BMW, за рулём якога знаходзіўся беларус. Падчас праверкі ў салоне выявілі чатырох чалавек без дзейных віз або дазволаў на жыхарства. Раней яны незаконна перасеклі мяжу паміж Беларуссю і Латвіяй.

Супраць кіроўцы распачалі крымінальную справу паводле часткі 3.1 артыкула 285 Крымінальнага закона Латвіі. Гэтая норма прадугледжвае адказнасць за незаконнае перамяшчэнне людзей праз дзяржаўную мяжу падчас узмоцненай аховы мяжы або надзвычайнага становішча, уведзенага праз пагрозу яе недатыкальнасці.

Таксама высветлілася, што беларус знаходзіўся ў Латвіі без дзейнай візы або дазволу на жыхарства. Акрамя таго, ён не запоўніў і не падаў абавязковую анкету для прадухілення пагроз дзяржаўнай бяспецы, якую трэба аформіць за 48 гадзін да ўезду ў краіну. За гэтыя парушэнні яго таксама прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Латвійская памежная ахова заклікала не ўдзельнічаць у арганізацыі або ажыццяўленні перавозак людзей, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу, у тым ліку ўнутры Еўрапейскага саюза. Паводле адпаведнага артыкула Крымінальнага закона, за незаконнае перамяшчэнне людзей праз мяжу і іншыя дзеянні, звязаныя з арганізацыяй нелегальнай міграцыі ў Латвію, пагражае ад двух да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Таксама суд можа канфіскаваць маёмасць і прызначыць нагляд тэрмінам да трох гадоў.

Каментары

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць