Тапузідзіс стаў ганаровым консулам яшчэ адной краіны. Яна для яго ўжо трэцяя
Беларускі буйны бізнэсмен Павел Тапузідзіс стаў ганаровым консулам Кыргызстана ў Беларусі. Пра гэта сведчаць актуальныя звесткі дыпламатычнага даведніка Міністэрства замежных спраў Беларусі, заўважыла выданне Office Life.

Павел Тапузідзіс, сярод асноўных актываў якога — сталічная тытунёвая фабрыка і гандлёвая сетка «Карона», ужо мае немалы дыпламатычны досвед падобнага кшталту. Раней ён атрымаў статус ганаровага консула Грэцыі і Румыніі.
Офіс ганаровага консула Кыргызстана размяшчаецца ў гандлёвым цэнтры «Замак», які належыць бізнэсмену. Цяпер на будынку вывешаныя дзяржаўныя сцягі трох краін, інтарэсы якіх ён прадстаўляе ў Беларусі: Грэцыі, Румыніі і Кыргызстана.
Прызначэнне прадпрымальнікаў ганаровымі консуламі — распаўсюджаная міжнародная практыка. У адрозненне ад штатных дыпламатаў, ганаровыя консулы не атрымліваюць заробку за гэтую працу і не з'яўляюцца дзяржаўнымі службоўцамі. Пры гэтым яны могуць працягваць займацца ўласным бізнэсам.
Для замежных дзяржаў такі фармат дазваляе мець уплывовага прадстаўніка ў іншай краіне без значных выдаткаў з дзяржаўнага бюджэту. Ганаровыя консулы дапамагаюць развіваць гандлёва-эканамічныя і гуманітарныя сувязі.
Матывы прадпрымальнікаў, якія займаюць такія пасады, могуць быць рознымі. Дыпламатычны статус здольны павысіць дзелавую рэпутацыю, палегчыць кантакты з замежнымі чыноўнікамі, дапамагчы выйсці на новыя рынкі і ўмацаваць давер замежных банкаў.
Акрамя таго, ганаровыя консулы могуць карыстацца асобнымі прывілеямі, прадугледжанымі міжнароднымі пагадненнямі, у тым ліку Венскай канвенцыяй аб консульскіх зносінах. Аднак консульскі імунітэт мае абмежаваны характар і распаўсюджваецца на дзеянні, учыненыя пры выкананні консульскіх функцый. Ганаровыя консулы таксама могуць атрымліваць права карыстацца спецыяльнымі аўтамабільнымі нумарамі.
Лукашэнка папракнуў Тапузідзіса за хамон у крамах і загадаў праверыць усе гандлёвыя сеткі
Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс
Тапузідзіс і Пятровіч сталі ўладальнікамі аднаго з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Гомеля
Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары