Мінская медыцынская кампанія «Ладэ» выставіла на аўкцыён двухпавярховы будынак у цэнтры Мінска на вуліцы Кісялёва. Яго плошча перавышае 1000 квадратных метраў. Таргі запланаваныя на 9 лістапада.

Будынак пабудавалі ў 1955 годзе. У савецкі час у ім размяшчаўся дзіцячы садок. Цяпер аб’ект закансерваваны і патрабуе капітальнага рамонту.
Аднак будынак мае выгаднае размяшчэнне: ён знаходзіцца фактычна ў цэнтры горада, побач з Асмалоўкай. Да яго прымыкае агароджаная тэрыторыя плошчай больш за 0,4 гектара. Дамова арэнды зямельнага ўчастка дзейнічае як мінімум да 2048 года.
У будынку працуюць усе камунікацыі, ёсць сістэма відэаназірання. На абгароджаную тэрыторыю вядуць два ўезды. Участак заасфальтаваны, прадугледжана дастаткова месца для паркоўкі.
Пачатковы кошт аб’екта складае 3 мільёны беларускіх рублёў — каля 1 мільёна даляраў. Паводле інфармацыі электроннай пляцоўкі «БУТБ-Маёмасць», будынак належыць ТАА «Ладэ» і не мае абцяжаранняў.
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары