Свет

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?

Слоўнік Dictionary.com назваў словам 2026 года інтэрнэт-слэнг maxxing («максінг»). Ён азначае імкненне максімальна развіць пэўны навык, палепшыць нейкі аспект свайго жыцця або аптымізаваць свае вынікі.

Папулярнасць гэтага слова адлюстроўвае культуру самаўдасканалення, уплыў сацыяльных сетак і распаўсюджванне штучнага інтэлекту. У той жа час яго ўсё часцей ужываюць іранічна, высмейваючы імкненне аптымізаваць кожны аспект штодзённага жыцця.

Слова можна выкарыстоўваць самастойна або спалучаць з іншымі, утвараючы назвы розных заняткаў і тэндэнцый. Напрыклад, looksmaxxing («луксмаксінг») азначае імкненне максімальна палепшыць сваю знешнасць, а solomaxxing («соламаксінг») — свядомы выбар не шукаць рамантычных адносін.

Слова maxxing паходзіць ад англійскіх maximum («максімум»), maximize («максімізаваць») і звязаных з імі формаў. На яго развіццё паўплывала таксама паняцце min-maxing з гульнявой культуры. Яно апісвае стратэгію, пры якой гулец максімальна развівае моцныя бакі персанажа, каб яго слабыя бакі як мага менш уплывалі на вынік.

Пазней maxxing пачалі спалучаць з іншымі словамі, дадаючы да іх канчатак з літарай «x». Такія формы, як looksmaxxing, спачатку распаўсюджваліся на Reddit і іншых інтэрнэт-форумах.

Напрыканцы 2025 года гэтая тэндэнцыя выйшла за межы асобных інтэрнэт-супольнасцяў. На яе звярнула ўвагу газета The New York Times, якая пісала як пра паўсур’ёзныя неалагізмы накшталт booksmaxxing («букмаксінг» — максімальнае захапленне чытаннем кніг), так і пра наўмысна абсурдныя варыянты, напрыклад cozymaxxing («коўзімаксінг» — імкненне зрабіць сваё жыццё як мага больш утульным).

У 2026 годзе колькасць пошукавых запытаў са словам maxxing і вытворнымі ад яго рэзка павялічылася. Паводле назіранняў Dictionary.com, прыкметаў згасання гэтай тэндэнцыі пакуль няма.

Акрамя «максінгу», слоўнік вылучыў яшчэ чатыры словы, якія адлюстроўваюць грамадскія і культурныя тэндэнцыі 2026 года.

Affordability — даступнасць па цане, гэта значыць магчымасць набываць неабходныя або жаданыя тавары і паслугі. Гэтае слова звязанае з пытаннем, ці могуць людзі дазволіць сабе патрэбныя выдаткі.

Data center — цэнтр апрацоўкі даных. Такія аб’екты прыцягнулі больш грамадскай увагі праз развіццё штучнага інтэлекту.

Odyssey — «адысея», доўгае падарожжа або чарада прыгодаў. Слова зноў стала актуальным дзякуючы фільму Крыстафера Нолана «Адысея».

Unc — скарочаная форма англійскага uncle («дзядзька»). Яна паходзіць з афраамерыканскага размоўнага варыянта англійскай мовы, дзе першапачаткова выкарыстоўвалася з любоўю або павагай да старэйшых мужчын у сям’і і настаўнікаў. У 2026 годзе слова часцей ужываюць жартам або зняважліва ў дачыненні да чалавека, якога лічаць старамодным ці недастаткова знаёмым з сучаснымі тэндэнцыямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў69

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць