У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце
35‑гадовага грамадзяніна Беларусі затрымалі ў аптэцы пасля таго, як супрацоўніца западозрыла падман і выклікала паліцыю.
Паводле паведамлення паліцыі, мужчына прад’явіў падроблены рэцэпт, каб атрымаць прэпарат коштам каля 7000 еўра. Супрацоўніца заўважыла, што гэта падробка і выклікала паліцыю. Мужчыну затрымалі.
На наступны дзень затрымалі і яго меркаванага саўдзельніка — 32‑гадовага грамадзяніна Малдовы. Следчыя высвятляюць, ці маюць мужчыны дачыненне да іншых падобных выпадкаў.
Каментары