Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада
Сустрэча будзе прысвечаная «пасляваенным мерам бяспекі, дээскалацыі.

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада. Час і месца правядзення перамоваў паведаміў у сацыяльнай сетцы X спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф, піша Бі-бі-сі.
Паводле яго слоў, сустрэча будзе прысвечаная «пасляваенным мерам бяспекі, дээскалацыі, гуманітарным намаганням і наступным крокам на шляху да міру».
Чакаецца, што на гэтым тыдні амерыканскія перамоўшчыкі сустрэнуцца ў Бруселі з прадстаўнікамі Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЕС і НАТА, каб абмеркаваць гарантыі бяспекі для Украіны, пасляваенную архітэктуру бяспекі Еўропы і эканамічныя магчымасці для падтрымкі аднаўлення Украіны, дадаў Уіткаф.
«Мы з нецярпеннем чакаем магчымасці развіць прагрэс, дасягнуты ў Кіеве, Осла і Санкт-Пецярбургу, на шляху да ўсёабдымнага і трывалага мірнага пагаднення, якое забяспечыць доўгатэрміновую бяспеку для будучых пакаленняў», — напісаў спецыяльны пасланнік Дональда Трампа.
У кастрычніку Уіткаф сустракаўся ў Осла з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, пасля чаго адправіўся ў Санкт-Пецярбург на перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Апошнія перамовы паміж Расіяй і Украінай пры пасярэдніцтве ЗША адбыліся ў лютым гэтага года — перад пачаткам вайны ЗША і Ізраіля супраць Ірана.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары