У Яраслаўскай вобласці атакаваны адзін з найбуйнейшых НПЗ Расіі, пастаўшчык паліва для вайсковай авіяцыі і тэхнікі.

Паводле OSINT-аналізу ASTRA, гарыць «Слаўнафта-ЯНОС» — адзін з пяці найбуйнейшых НПЗ Расіі.
Губернатар Яраслаўскай вобласці Міхаіл Еўраеў паведаміў пра пашкоджанні на нафтаперапрацоўчым заводзе і пажар.
«Аскепкавыя раненні атрымалі два супрацоўнікі прадпрыемства. Пацярпелыя шпіталізаваныя», — напісаў Еўраеў. Паводле яго, службы працуюць над ліквідацыяй пажару. Губернатар таксама заявіў пра 124 збітыя за ноч дроны.
Мясцовыя жыхары паведамлялі пра гучныя выбухі і пажар на прадпрыемстве. OSINT-эксперты ASTRA вызначылі, што гарыць менавіта Яраслаўскі НПЗ.
Магутнасць завода складае каля 15 мільёнаў тон нафты за год. Ён уваходзіць у кампанію «Слаўнафта», якую сумесна кантралююць «Раснафта» і «Газпрам нафта».
Прадпрыемства выпускае бензін, дызельнае паліва, мазут, авіяцыйную газу, масла і іншыя нафтапрадукты. Яно забяспечвае спажыўцоў у цэнтральных і паўночна-заходніх рэгіёнах Расіі, у тым ліку ў Маскоўскай вобласці. Сярод спажыўцоў — аэрапорты і аб’екты расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
Завод ужо трапляў пад атакі. Паводле ASTRA, 28 жніўня 2026 года была пашкоджаная ўстаноўка першаснай перапрацоўкі нафты АВТ-4. Пасля атакі 17 верасня пашкоджанні атрымала ўстаноўка АВТ-3, на якую прыпадае каля 40% агульнай магутнасці прадпрыемства. Тады НПЗ спыняў працу.
Каментары