З 4 лістапада ў Беларусі на АЗС зменяцца гранічныя максімальныя рознічныя цэны на маторнае паліва — на 1 капейку, паведаміў канцэрн «Белнафтахім».

Фота: Lookby.Media
Такім чынам, кошт паліва складзе:
- АІ-92 — 2,63 рубля;
- АІ-95 — 2,73 рубля;
- АІ-98 — 2,95 рубля;
- дызельнае паліва — 2,73 рубля.
Апошні раз паліва ў Беларусі даражэла месяц таму.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
Каментары