Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў выпадку перамогі Дэмакратычнай партыі заўтрашніх прамежкавых выбарах ён мае намер блакаваць усе яе прапановы ў Кангрэсе

«Калі гэта [перамога дэмакратаў] адбудзецца, я стану містэрам Вета», — паабяцаў Трамп у інтэрв’ю тэлевядучай канала Fox News Мірандзе Дэвайн для яе падкаста Pod Force One, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.
Ён таксама заявіў, што пастаяннае выкарыстанне права вета можа прымусіць кангрэсменаў ад Дэмакратычнай партыі «заключыць здзелку» з прэзідэнтам.
Прамежкавыя выбары [называюцца так, бо праходзяць у перыяд паміж прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША, калі таксама праходзяць выбары ў Кангрэс — НН] у Кангрэс ЗША адбудуцца 3 лістапада. Паводле вынікаў апытанняў, Рэспубліканская партыя, да якой належыць Трамп, прайграе Дэмакратычнай. Дэмакраты могуць атрымаць значную большасць у Палаце прадстаўнікоў і невялікую перавагу ў Сенаце — верхняй палаце амерыканскага парламента.
Дональд Трамп актыўна ўдзельнічае ў перадвыбарчай кампаніі, наведваючы розныя штаты ЗША і заклікаючы выбаршчыкаў галасаваць за рэспубліканцаў.
У верасні ён абяцаў выплаціць кожнаму даросламу амерыканцу па пяць тысяч даляраў, калі рэспубліканцы атрымаюць перамогу на выбарах, назваўшы гэта «дывідэндам Трампа».
У сярэдзіне кастрычніка каманда Трампа звярнулася ў суд з патрабаваннем ануляваць вынікі выбараў у штаце Аляска ў выпадку, калі перамогу атрымае кандыдат ад Дэмакратычнай партыі. 1 лістапада федэральны суддзя пастанавіў адхіліць гэты пазоў.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
Каментары