Грамадства4545

Гадзіннік Дзяніса Кучынскага сапраўды каштуе $430 тысяч? Расследавальнікі прамахнуліся ў дзесяць тысяч разоў

У рэдакцыі некалькіх незалежных СМІ даслалі фота дарадцы Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Дзяніса Кучынскага з гадзіннікам на руцэ. Сцвярджаецца, што гэта Cartier за 430 тысяч даляраў.

Злева — Cartier Crash коштам каля 430 тысяч даляраў, справа — гадзіннік Дзяніса Кучынскага. Фота: chrono24.com / Дзяніс Кучынскі

Адзенне і аксэсуары як самой Святланы Ціханоўскай, так і яе атачэння неаднойчы станавіліся прадметам абмеркавання. Раней «Наша Ніва» пісала пра калекцыю незвычайных гальштукаў Дзяніса Кучынскага, а таксама пра гадзіннік Франака Вячоркі. Цяпер увагу прыцягнуў гадзіннік Кучынскага.

На фота адной з сустрэч дарадца дэмакратычнай лідаркі па міжнародных справах сядзіць за сталом у светлым гарнітуры. На яго руцэ бачны гадзіннік незвычайнай формы з залацістым корпусам, белым цыферблатам і чорным раменьчыкам.

У лісце, разасланым у рэдакцыі некалькіх незалежных СМІ, сцвярджалася, што гэта Cartier Crash — гадзіннік коштам сотні тысяч даляраў. Для пераканаўчасці да фота Кучынскага дадалі скрыншот з сайта продажу люксавых гадзіннікаў Chrono24, дзе падобная мадэль выстаўленая за 429 995 даляраў.

Cartier Crash — адна з самых незвычайных мадэляў французскага ювелірнага дома Cartier. Яе ўпершыню стварылі ў Лондане ў 1967 годзе. Адметнасць гадзінніка — асіметрычны, нібы расплаўлены корпус і выгнутыя рымскія лічбы на цыферблаце. Такі дызайн часта параўноўваюць са знакамітымі расплаўленымі гадзіннікамі на карціне Сальвадора Далі «Сталасць памяці».

Cartier Crash выпускаўся невялікімі партыямі і з часам стаў калекцыйнай рэдкасцю. Пра тое, наколькі высока цэняцца такія гадзіннікі, сведчыць і аб'ява на Chrono24: за амаль 430 тысяч даляраў прапануюць не новы, а патрыманы экзэмпляр. Прычым нават без арыгінальнай скрыначкі і дакументаў, якія не захаваліся, як адзначае прадавец.

«Наша Ніва» звярнулася да Кучынскага, каб высветліць, ці сапраўды ён носіць такі дарагі гадзіннік, і папрасіла паказаць яго зблізку.

Аказалася, што падабенства сапраўды ёсць, але гаворка ідзе пра два зусім розныя гадзіннікі. Той, які носіць Дзяніс Кучынскі, — значна прасцейшы і зусім танны.

Вонкава ён сапраўды нагадвае дарагі Cartier, аднак пры бліжэйшым разглядзе можна заўважыць шэраг адрозненняў.

Гадзіннік Дзяніса Кучынскага, які ён паказаў рэдакцыі «Нашай Нівы»

У арыгінальнага Cartier Crash корпус выраблены з 18‑каратнага ружовага золата з выразнай залацістай абводкай вакол цыферблата. У гадзінніка Кучынскага корпус цалкам залацісты. Адрозніваюцца і стрэлкі: у Cartier яны сінія, а ў бюджэтнага аналага — чорныя. Акрамя таго, на цыферблаце гадзінніка Кучынскага няма фірмовага надпісу Cartier, а галоўка заводу мае іншую форму.

Падобны гадзіннік можна купіць на Vinted пад назвай Dali Gold Vintage Unisex Watch за 41,51 еўра, або каля 46 даляраў. З улікам збораў платформы яго кошт складае 44,29 еўра.

Сам Кучынскі расказаў «Нашай Ніве», што набыў гадзіннік яшчэ танней: «Я, здаецца, нават за 35 узяў на Vinted».

Такім чынам, гадзіннік, які ў разасланым лісце выдавалі за Cartier коштам амаль 430 тысяч даляраў, напраўду каштуе ў дзесяць тысяч разоў менш.

Чытайце таксама: Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Каментары45

  • Не
    30.10.2026
    Это я вам скажу хренотень полная, я ведаю, што горш. Пісаць маскоўшчынай на беларускім сайце.
  • Гэта хрэнаценню быць не перастане
    30.10.2026
    Звычайна пішу на мове, зручнай для суразмоўцы. Калі я звяртаюся да Кучынскага, спадзяюся, што ў гэтым ён мне не адмовіць.
  • Далі
    30.10.2026
    Так. Нават час розны, не паспявае за арыгіналам.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства103

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць