«Вас могнулі?»

Слоўнік англійскай мовы Collins назваў «могінг» (mogging) словам года, паведамляецца ў блогу выдання.
«Ці здаралася вам адчуваць, што ўсе вакол вас — хоць крыху, але вышэйшыя, ярчэйшыя і эфектнейшыя за вас? Віншуем: вас «могнулі»», — паведамілі ў Collins.
Могінг (mogging) — інтэрнэт-слэнг, які азначае перавагу над іншым чалавекам, на фоне якой той выглядае менш прывабным, паспяховым або ўражлівым.
Тэрмін паходзіць ад скарачэння AMOG (Alpha Male of the Group — «альфа-самец у групе»).
Спачатку гэтае слова з'явілася ў англамоўных супольнасцях, звязаных з бодзібілдынгам і так званай манасферай, і датычылася пераважна знешнасці і фізічных даных. Пазней значэнне пашырылася: сёння слова ўжываюць і ў жартаўлівым сэнсе, калі гавораць пра перавагу ў стылі адзення, харызме, статусе або дасягненнях.
Каментары