Грамадства

У Дзяржынску адмянілі ўсе 15 аўтобусных маршрутаў і ўвялі чатыры новыя

«Аблмінскпасажыртранс» змяніў усю маршрутную сетку аўтобусаў у Дзяржынску — горадзе-спадарожніку Мінска.

Вось так выглядала маршрутная сетка дагэтуль (інфармацыя ліпеня 2026 года). Усяго было 15 маршрутаў, піша Blizko.by.

Звярніце ўвагу на вялікую колькасць нумароў з літарнымі індэксамі: гэта значна ўскладняе ўспрыманне маршрутнай сеткі і блытае пасажыраў.

Перавозчык паведаміў, што з 5 лістапада ўносяцца значныя змены ў схемы і расклады гарадскіх маршрутаў. Замест 15 маршрутаў створаць чатыры новыя:

— № 1. Чыгуначная станцыя Койданава — Макаўчыцы (амаль цалкам супадае з цяперашнім маршрутам № 1).

— № 2. Аўтапарк № 15 — Дзягільна праз мікрараён Вясёлкавы (толькі на невялікім участку супадае з цяперашнім маршрутам № 2).

— № 3. Петкавічы — Лакафарбавы завод (не супадае ні з адным з існых маршрутаў).

—№ 4. Чыгуначная станцыя Койданава — Макаўчыцы праз вуліцы Пратасава і Кальцавую (часткова супадае з цяперашнім маршрутам № 4).

Такім чынам, замест мноства маршрутаў, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго нязначнымі дэталямі, гараджане атрымаюць усяго чатыры, але з больш зразумелай схемай руху.

Расклад руху пакуль вывучыць немагчыма: ён, як і схемы маршрутаў, будзе даступны на сайце transport-by.app або ў мабільным дадатку «Транспорт BY» пасля ўвядзення новага раскладу — 5 лістапада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць