Хлапчына з Мінска скраў са склада пяць тэлефонаў, чатыры аддаў у ламбард
Адзін пакінуў сабе.

26‑гадовы дзяцюк рабіў прадаўцом-кансультантам у прыватнай кампаніі. Улетку ён прысабечыў пяць дарагіх мабільных тэлефонаў, чатыры з якіх здаў у ламбарды, а адзін пакінуў сабе пра запас, пішуць Мінск-навіны.
У дачыненні да яго завялі крымінальную справу. Віну ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.
Суд прызначыў два гады пазбаўлення волі са штрафам 50 базавых (2 250 рублёў).
Але суд таксама пастанавіў лічыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ўмоўным і не прыводзіць яго ў выкананне, калі на працягу двухгадовага выпрабавальнага тэрміну хлопец не ўчыніць новае злачынства, будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязкі: загадзя паведамляць у міліцыю пра змену месца жыхарства, пра выезд па асабістых справах у іншую мясцовасць на тэрмін больш за адзін месяц, з’яўляцца ў міліцыю па выкліку і пры неабходнасці даваць тлумачэнні адносна сваіх паводзін і ладу жыцця.
Каментары