Грамадства55

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет

Кажуць, што прыходзяць ад даярак да палявода.

Скрыншоты тут і далей: АНТ

У аграгарадку Бярозкі Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці, дзе жыве каля 500 чалавек, адкрыўся манікюрны кабінет. Пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме, расказалі на АНТ.

Ідэйны натхняльнік праекта Аляксей Карсюк пераехаў у Бярозкі са сталіцы: захацелася паспрабаваць спакойнага вясковага жыцця. Спачатку ён арандаваў пустыя памяшканні і адкрыў пункт выдачы заказаў.

«Прынялі максімальна добра. Нават бабулі хадзілі, усміхаліся і падміргвалі: «Тут нешта адкрываецца? Супер!»

Запіс на манікюр ідзе жвава. Загадчыца малочна-таварнай фермы «Бярозкі» Аксана Міхаленка, напрыклад, даўно марыла пра прыгожы манікюр, але майстра ў вёсцы не было, а ездзіць у райцэнтр далёка і доўга.

«Цяпер гаспадарка ў людзей ужо меншая, агароды ёсць, але ўсё роўна людзі да гэтага імкнуцца. І старыя ходзяць манікюр робяць».

«А што! У вёсцы таксама прыгажосць любяць, таксама хочуць быць прыгожымі. І мы будзем прыгожымі, нават лепшымі, чым у горадзе», — кажа мясцовая жыхарка Наталля Пацёхіна.

«Я сваю жонку абавязкова адпраўлю, каб зрабіла ўсё як трэба, была як кветка. Пазногцікі, фрызура і вусны падфарбаваныя, каб усё як трэба было. Усё ж і апетыт з'явіцца (смяецца). Да жыцця, я маю на ўвазе», — падзяліўся яшчэ адзін вясковец.

Мясцовыя ўлады ідэю падтрымліваюць. 

«Хлопцы, вядома, малайцы, вельмі энергічныя, актыўныя. Яны не стаяць на месцы, у іх вельмі вялікія планы, у якіх мы іх будзем падтрымліваць. Правядзём апытанне жыхароў, чаго не стае аграгарадку, і прапрацуем пытанне далейшага развіцця, магчыма, адкрыцця чагосьці новага, неабходнага», — кажа начальніца аддзела эканомікі Хоцімскага райвыканкама Вольга Галанава.

Каментары5

  • .
    25.10.2026
    Нібыта модная крама і манікюр гэта нешта дрэннае, а вясковыя - людзі другога гатунку.
    Праз такую пагарду могуць самасцвярджацца толькі тыя, хто сам нядаўна пераехаў у горад і больш нічога з сябе не прадстаўляе.
    Прагназую тут перапіс элітных жартаўнікоў-манкуртаў.
  • комплексы
    25.10.2026
    ., похоже, у тебя комплексы, и видишь обиду там, где ее нет, я смеялся с модных коллекций, в которых моделей наряжают в сапоги и грубые ботинки, а не с жителей деревень
  • НЭПманы
    25.10.2026
    І мясцовыя ўлады ідэю падтрымліваюць? Вольга Галанава, вывучайце ідэалогію Беларускай дзяржавы, калі пакуль на такой пасадзе.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць