Лідарку венесуэльскай апазіцыі, лаўрэатку Нобелеўскай прэміі міру Марыю Карыну Мачада, якая вярнулася на радзіму пасля дзесяці месяцаў за мяжой, сустракалі дзясяткі тысяч людзей. Праз натоўпы прыхільнікаў дарога ў Каракас заняла восем гадзін.

Яшчэ ўдзень 25 кастрычніка людзі пачалі збірацца на аўтастрадзе на ўездзе ў сталіцу. Чакалі больш за чатыры гадзіны: спявалі, танцавалі, уздымалі сцягі. На мастах развесілі венесуэльскія сцягі, на сценах з’явілася: «Сардэчна запрашаем на сваю зямлю», піша Efecto Cocuyo.
Каля 21:40 стала вядома, што картэж ужо блізка. Людзі пабеглі пасярод аўтастрады. Неўзабаве паказаўся чорны пазадарожнік, і Мачада высунулася з люка.
«Мы чакалі цябе, каб Венесуэла вярнула сабе свабоду!» — крычалі з натоўпу.
Людзі занялі ўсе чатыры паласы. Пажылыя, падлеткі, жанчыны і мужчыны трымалі тэлефоны над галовамі. Некаторыя вялі жывыя трансляцыі, хоць сувязь перыядычна знікала.
Мачада ціснула рукі, абдымала прыхільнікаў.
Для многіх вяртанне палітыка стала нечаканасцю. Адна з жанчын расказала журналістам, што гатавала абед, калі пачула навіну па радыё. Спачатку падумала, што гэта жарт, потым кінула посуд і ўзялася правяраць тэлефон.
«Гэта было дзіўнае пачуццё — са страхам, з надзеяй. Я адчула сябе шчаслівай», — сказала яна.
Пасля спрэчных выбараў 2024 года Мачада больш за год хавалася ў Венесуэле. Пры канцы 2025‑га яна таемна выехала, каб атрымаць Нобелеўскую прэмію міру. Некалькі яе спробаў вярнуцца дагэтуль не ўдаліся.
Цяпер сярод вітальных воклічаў гучала і патрабаванне новых выбараў.
Каментары
Усё магчыма у гэтым свеце )))
Магчыма так... АГЛ па розных абставінах .. ні пры справах
На усходзе як заўсёды ці адліга перастройка ці перастрэлка рЭвалюцыя
На поўначы таксама як..... заўжды
Адзіная магчымасць дзеля ўсіх " птушанят агээл" захавацца і захаваць нешта гэта падрыхтаваць вяртанне з хлебам соллю сустрэць ..Закон Права Парадак у Асобе....
Так так