Свет

Былую рэзідэнцыю Гітлера «Арлінае гняздо» адновяць пасля пажару

Да ўзгарання гэта месца ў гарах — цяпер там працуе рэстаран — штогод наведвалі каля 300 тысяч чалавек.

Кельштайнхаўс. Фота: Wolfgang Manousek / Flickr / commons.wikimedia.org

У Баварыі маюць намер аднавіць Кельштайнхаўс — гістарычны будынак, вядомы як «чайны домік Гітлера», які днямі сур'ёзна пацярпеў ад пажару. Улады заявілі, што аб'ект быў добра застрахаваны, аднак аднаўленне патрабуе часу, піша Bild.

Пажар успыхнуў у пятніцу ўвечары. З-за снегу, лёду і едкага дыму пажарным давялося працаваць у вельмі складаных умовах.

Міністр унутраных спраў Баварыі Ёахім Херман пацвердзіў намер аднавіць будынак. Кельштайнхаўс пабудавалі ў 1937—1938 гадах як прадстаўнічую рэзідэнцыю нацысцкага кіраўніцтва. Сам Адольф Гітлер бываў там рэдка. З 1952 года будынак працуе як рэстаран.

Па падазрэнні ў падпале затрымалі 33‑гадовага мужчыну. Яго спынілі на горнай дарозе непадалёк ад будынка ў ноч на суботу: матацыкліст ехаў без нумарнога знака і, па паведамленнях СМІ, спрабаваў схавацца. Мужчына жыве ў Берліне.

Следства правярае магчымыя матывы. Папярэдняе заключэнне эксперта паказвае на прыкметы верагоднага псіхічнага захворвання. Суд распарадзіўся часова змясціць падазраванага ў спецыялізаваную псіхіятрычную ўстанову. Пры гэтым паліцыя не выключае палітычны матыў, звязаны з гісторыяй будынка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць