Маладзён вырваў у жанчыны пакет і аблаяў яе сына і ўсю сям'ю.

У дзень парламенцкіх выбараў у Сербіі напалі на маці Аляксандра Вучыча. Здарылася гэта ў Бялградзе, калі яна ішла пасля галасавання і паходу на рынак.
У інтэрв'ю тэлеканалу Informer жанчына сказала, што адзін з групы маладзёнаў падышоў, вырваў у яе мяшок, пацягнуў яго і парваў, наблізіўся да яе твару і праз сціснутыя зубы аблаяў яе сына і ўсю сям'ю.
Пазней затрымалі 28‑гадовага мужчыну паводле падазрэння ў рабаванні.
Партыя Вучыча рэзка асудзіла напад. Яна сцвярджае, што група маладзёнаў, якая пераследуе палітычныя мэты па арганізацыі блакады (так яны кажуць пра ўдзельнікаў студэнцкіх пратэстаў), штурхала Ангеліну Вучыч, крычала на яе і парвала мяшкі з прадуктамі з рынку.
Каментары
Кожны раз, калі яму гэта выгодна, ён яе ратуе.
А верыць сербскім афіцыйным каналам... не ведаю тады, чаму вы тут, а не на "Белце" чытаеце.