Свет88

Як можа змяніцца знешняя палітыка ЗША, калі дэмакраты перамогуць на выбарах у Кангрэс. Чатыры магчымыя сцэнарыі

На выбарах 3 лістапада дэмакраты могуць атрымаць большасць у адной або абедзвюх палатах амерыканскага Кангрэса. Гэта дасць ім больш магчымасцяў уплываць на знешнюю палітыку Трампа.

Фота: Charles-McClintock Wilson / NurPhoto via Getty Images

Паводле ацэнак аналітыкаў, якія прыводзіць Reuters, дэмакраты маюць добрыя шанцы атрымаць кантроль над Палатай прадстаўнікоў і, магчыма, над Сенатам. Цяпер большасць у абедзвюх палатах маюць рэспубліканцы.

Дэмакраты абвінавачваюць іх у тым, што яны дазволілі адміністрацыі Трампа самастойна вырашаць пытанні вайны і выдаткавання дзяржаўных грошай. Паводле Канстытуцыі ЗША, права абвяшчаць вайну і зацвярджаць бюджэтныя выдаткі належыць Кангрэсу.

Reuters піша, як перамога дэмакратаў можа змяніць палітыку Вашынгтона.

Адновяць дапамогу Украіне

Трамп у значнай ступені спыніў прамую фінансавую і вайсковую дапамогу Украіне, хаця яе падтрымліваюць многія кангрэсмены з абедзвюх партый.

Неўзабаве пасля ўхвалення новых санкцый супраць расійскай энергетыкі ён зрабіў з іх выключэнні і зняў абмежаванні з расійскага дызельнага паліва. Гэта выклікала незадавальненне і дэмакратаў, і часткі рэспубліканцаў.

Калі дэмакраты атрымаюць большасць у абедзвюх палатах, яны змогуць самі вырашаць, якія законапраекты і калі выносіць на галасаванне. Так можна будзе паставіць пытанне пра новую дапамогу Украіне.

Дональд Трамп можа накласці вета. Але, паводле ацэнкі Reuters, заканадаўцаў можа хапіць, каб сабраць неабходныя для пераадолення вета дзве траціны галасоў у кожнай палаце.

Дэмакраты таксама могуць паспрабаваць заблакаваць асобныя рашэнні прэзідэнта ЗША. Напрыклад, кангрэсмен Грэгары Мікс ужо ўнёс законапраект супраць плана Трампа вярнуць расійскі дызель на сусветны рынак. У выпадку перамогі дэмакратаў Мікс можа ўзначаліць камітэт Палаты прадстаўнікоў па замежных справах.

Спыняць вайну з Іранам

Трамп пачаў вайну з Іранам 28 лютага без дазволу Кангрэса. 

Кантроль хаця б над адной палатай дасць дэмакратам больш магчымасцяў ціснуць на прэзідэнта праз фінансаванне. Яны змогуць дамагацца скарачэння вайсковых выдаткаў, патрабуючы ўзгадніць працяг вайны з Кангрэсам.

Акрамя таго, яны змогуць выклікаць прадстаўнікоў адміністрацыі на публічныя слуханні, каб тыя тлумачылі свае планы і адказвалі на пытанні.

Скароцяць або спыняць вайсковую дапамогу Ізраілю

Падтрымка Ізраіля сярод дэмакратаў рэзка знізілася праз вайну ў Газе, дзе загінулі тысячы палесцінскіх мірных жыхароў. На стаўленне да ізраільскіх уладаў таксама паўплывалі і цесныя сувязі Біньяміна Нетаньяху з рэспубліканцамі.

За апошні фінансавы год амерыканская вайсковая дапамога Ізраілю склала 3,8 мільярда даляраў. Дэмакраты могуць паспрабаваць яе абмежаваць або цалкам спыніць.

Улетку амаль палова дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў ужо прагаласавала за спыненне дапамогі. Некаторыя з тых, хто не падтрымаў поўную забарону, выступаюць за абмежаванні на асобныя віды зброі — напрыклад, цяжкія бомбы.

Стрымаюць вайсковыя выдаткі і вернуць замежную дапамогу

Дэмакраты часцей за рэспубліканцаў выступаюць супраць павелічэння вайсковых выдаткаў. Калі яны перамогуць на выбарах, ім будзе прасцей блакаваць такія планы прэзідэнта.

Сёлета Трамп прапанаваў павялічыць вайсковы бюджэт на 67% — да 1,5 трыльёна даляраў. Дэмакраты ўжо заблакавалі гэтую прапанову ў Сенаце. Яны крытыкавалі прэзідэнта за тое, што ён патрабуе рэзка павялічыць выдаткі на армію, адначасова скарачаючы сацыяльныя праграмы. Яшчэ адна прычына — яго адмова ўзгадняць з Кангрэсам вайну з Іранам.

Асобнае пытанне — амерыканская дапамога іншым краінам. Кангрэс ужо зацвердзіў выдзяленне мільярдаў даляраў, але Трамп затрымаў або скасаваў гэтае фінансаванне. Дэмакраты кажуць, што паспрабуюць аднавіць дапамогу.

Каментары8

  • Jazep
    25.10.2026
    Вось дзе цяжкі выбар зь двух куч лайна. З аднаго боку шалёны дзед, з другога боку woke liberals запалесцінцы. Што не выбяры ўсё адно лайно.
  • Канец імперыі, будзе непрыемна
    25.10.2026
    Прынцыпова аніяк - ЗША ўжо не ў стане быць сусветным копам.
    Нават ня можа ўжо быць надзейным парнтэрам - спазняецца са зброяй краінам па ўсім свеце, не таму што Трамп такі злы, тэлефануе на склады не адпускаць ракеты, а проста прамысловасць ужо ня тая. Гэтак жа як і з ўсім астатнім, грамадзянскай інфраструктураю той же.

    ЗША будуць акуклівацца далей.

    З той розніцай што пры рэспубліканцах будуць рабіць паказныя крызісы, каб заставацца ў цэнтры ўвагі, а пры дэмакратах - накачваць медыя і трэці сектар сваёй прапагандаю.

    Стратэгія атручанай жабы - заганьбіць усе астатнія "заходнія" краіны, каб яны таксама былі такім ж напалярызаванымі ідэалагічна імпатэнтамі, нічога не будавалі і нікуды не рыпаліся, і пра свой інтарэс не мусілі дбаць.
  • ‘
    25.10.2026
    Янка, Ой да ладна. З ICE ўвогуле ніякіх праблем няма, акрамя пару штатаў, каторыя кантрлююць дэмакраты, дзе наадрэз адмовіліся супрацоўцоўнічаць з ICE і пакрываюць арганізаваныя злачынныя групоўкі нелегалаў.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства18

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург16

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць