Грамадства44

У «Мінсктрансе» патлумачылі, чаму праезд у сталіцы дагэтуль нельга аплаціць банкаўскай картай

У Мінску некалькі гадоў гавораць пра неабходнасць увядзення аплаты праезду банкаўскай картай, але пакуль гэтая сістэма не працуе. Чаму яе запуск буксуе?

Фота: lookby.media

Генеральны дырэктар прадпрыемства Канстанцін Галалобаў у эфіры АНТ расказаў, што для сталіцы распрацавалі ўласную сістэму аплаты. Яна будзе працаваць як анлайн, так і афлайн.

У абодвух спосабаў аплаты ёсць недахопы. Калі плацёж праходзіць адразу праз інтэрнэт, то пры знікненні сувязі пасажыр не зможа заплаціць. Калі ж спісанне грошай адкласці да аднаўлення сувязі, можа выявіцца, што на картцы няма патрэбнай сумы, яна заблакаваная або тэрмін яе дзеяння скончыўся.

Таму ў Мінску вырашылі сумясціць абодва варыянты. Паводле Галалобава, такая схема атрымалася складанай.

Сістэму выпрабавалі на аўтобусным і тралейбусным маршрутах № 1. Па выніках гэтых выпрабаванняў вызначылі, якое абсталяванне патрэбнае для яе працы. «Калі абсталяванне будзе закуплена, сістэма запрацуе і запрацуе не толькі ў Мінску», — заявіў Галалобаў.

Каментары4

  • Ў
    25.10.2026
    Хоспадзе, нават у ахопленым вайною Запарожжы ў камунальным транспарце працуе аплата банкаўскай карткай з тэрміналамі каля кожных дзвярэй. А ў сталіцы Беларусі, усё нейкія праблемы.
  • Ў
    25.10.2026
    Эээ, мабыць праблема ў праверцы квітка. Не могуць прыдумаць як спраўна правяраць такія квіткі ў транспарце. З усімі суседзямі перасварыліся, паехаць пераняць вопыт ня могуць, засталася адна адсталая рашка.
  • fcc0d
    26.10.2026
    У метро працуе,а на зямлі - ў іх лапкі

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць