Свет1313

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла

Уладзімір Пуцін выказаўся пра пратэсты ў Еўропе.

Фота: Anastasia Barashkova Pool Photo via AP

Ён заявіў у праграме «Весці», што Расія тут не пры чым, а пратэсты ўзніклі праз памылкі лідараў краін Еўропы ў розных кірунках, у эканоміцы, а таксама праз паспешнае ўкараненне зялёнага парадку дня.

Пуцін выказаўся, што ў Еўропы няма сіл і сродкаў для асіміляцыі мігрантаў у свае грамадствы.

«Гэты аб'ём, які назапасіўся, выхадцаў з гэтых краін, ён стаў такім, што ён проста не паддаецца асіміляцыі, дзяржава не ў стане іх асіміляваць. Сродкаў не стае».

Ён дадаў, што еўрапейцы самі страцілі сваю культуры, таму не могуць прышчапіць яе мігрантам.

«Ну як можна ўкараняць еўрапейскія традыцыі, звычаі ў гэтае асяроддзе, калі яны самі разбураюць свае традыцыі і звычаі?»

Каментары13

  • čoms
    25.10.2026
    Дыыы куды там Еўропе да " скрепов рЮзкава міра"!!;)))))
  • Не разумею
    25.10.2026
    Навошта вы ўвесь час друкуеце бздуру гэтых з'ехаўшых з глузду дзядоў?
  • Відавочніца
    25.10.2026
    Нават стрэлкі гадзінніка часам супадаюць - нават людажэр часам можа сказаць відавочнае. Еўропа сёння - гэта фэйк як палітычная структура. Ані вонкавай, ані ўнутранай еднасці ў яе няма. Адзінае, што пакуль яшчэ яднае, - страх перад Расеяй.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць