Грамадства11

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont

Затрымалі 17‑гадовага жыхара Гродна, якога падазраюць у стварэнні і распаўсюджванні траянскай праграмы Mamont для прылад на Android, паведамляе прэс-служба МУС.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле аператыўных звестак упраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Брэсцкай вобласці, падлетак распаўсюджваў шкодную праграму праз Telegram. Ён дасылаў файлы з назвамі накшталт «ты на фота», «відэа ДТЗ» і іншымі, якія павінны былі заахвоціць карыстальнікаў адкрыць іх.

Як сцвярджаюць у міліцыі, юнак стварыў праграму на замову знаёмага. За час яе распаўсюджвання сілавікі выявілі 120 пацярпелых. Агульная сума шкоды ацэньваецца прыкладна на 150 тысяч рублёў.

Паводле інфармацыі МУС, траян абыходзіў сістэмы абароны смартфонаў і дазваляў зламыснікам атрымліваць звесткі пра SMS-паведамленні, усталяваныя на прыладах праграмы і іншую інфармацыю. Гэтыя даныя перадаваліся на замежныя серверы, пасля чаго выкарыстоўваліся махлярамі для крадзяжу грошай.

Год таму кампанія Kaspersky ўключыла Mamont у пяцёрку асноўных кіберпагроз для прылад на Android у Беларусі. Паводле яе звестак, шкодную праграму часта выкарыстоўваюць для крадзяжу даных банкаўскіх картак карыстальнікаў гандлёвых інтэрнэт-пляцовак праз падробленыя праграмы.

Каментары1

  • Вольга
    24.10.2026
    Узнікае ўгалаве адсылка да познесаўковай прымаўкі "Лох не мамонт - весь не вымрет". Бацька часта паўтараў у такіх выпадках, калі на падобныя нейкія разводы трапляўся ў дзевяностыя.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць