Навука і тэхналогіі44

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце

Гульню 1 in 8 Billions («Адзін з 8 мільярдаў») выпусцілі 5 кастрычніка, і менш чым за месяц яна скарыла карыстальнікаў па ўсім свеце. Чаму пражываць чужыя жыцці так зацягвае?

1 in 8 Billions — праект паўднёвакарэйскага распрацоўшчыка, які працуе пад псеўданімам Джын Хвіёс. З дапамогай нейрасеткі Claude ён усяго за чатыры гадзіны стварыў гульню, што ператварылася ў інтэрнэт-фенамен.

Цяпер гульня даступная на 14 мовах. Каб распачаць яе, трэба зайсці на сайт гульні і націснуць на кнопку «Нарадзіцца» — «To be born», калі вы абіраеце англамоўную версію. Праграма падбірае, у якой краіне народзіцца ваш персанаж, у залежнасці ад сапраўднага насельніцтва розных краін: зразумела, што і ў рэальным жыцці шанс нарадзіцца ў Кітаі ці Індыі нашмат большы, чым, напрыклад, у Беларусі.

Далей праграма стварае асобную старонку для вашага персанажа. Яго жыццё будзе залежыць ад даходу сям’і, здольнасцей, месца нараджэння і шматлікіх іншых фактараў, якія вы не зможаце выбраць — усё гэта залежыць ад статыстычнай верагоднасці. Вы зможаце прымаць важныя рашэнні за персанаж, але давядзецца будаваць яго шчаслівае жыццё, нягледзячы на крызісы, хваробы і войны, а часам і на адсутнасць доступу да кантрацэпцыі і сродкаў гігіены.

Напрыклад, алгарытмы вырашылі, што ваш персанаж — дзяўчынка з сям’і фермераў ва Угандзе. У першыя гады жыцця яе атачае нястача ежы, яна хварэе на малярыю. У 6 гадоў ваш персанаж зарабляе грошы фізічнай працай і толькі ў 8 ідзе ў школу. Але ў 10 гадоў персанажу даводзіцца кінуць вучобу і вяртацца да фізічнай працы.

Калі гераіня трохі падрасце, з’явіцца магчымасць зарабіць ёй грошы хаця б на некалькі гадоў вучобы ў школе. Яна сыходзіць ад мужа праз хатні гвалт, нараджае шэсць дзяцей і толькі ў 32 гады заканчвае ўніверсітэт, а потым ледзь дае рады пазыкам і атрымлівае залежнасць ад наркотыкаў.

Гульня хутка набрала папулярнасць у сацсетках: праз дзесяць дзён пасля запуску, паводле лічыльніка на сайце гульні, яе праходзілі адначасова больш за 84 тысячы чалавек. Тыя, хто ўжо паспеў пагуляць у 1 in 8 Billions, дзеляцца сваімі ўражаннямі ў сацсетках — ёсць водгукі і па-руску, і нават па-беларуску. Шмат каму з карыстальнікаў гульня дапамагла зразумець, наколькі жыццё чалавека залежыць ад краіны і сям’і, дзе ён нарадзіўся.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Вольга
    24.10.2026
    А пра падохнуць як сабака на "сво" у пуцінскай рашцы ёсць? Калі няма - то нежыццёва.
  • Пацьвярджэньня
    24.10.2026
    Была такая гулька ў стрыжана-барадатыя дзясятыя - Лідар {нейкае} краіны. Па кожнай краінай за якую гралася зыход быў відавочны.
  • Ваянком Мясарубкін
    26.10.2026
    Вольга, Можна як я адпраўляць маскавітаў на вайну ў адзін канец, яшчэ і добрыя грошы на гэтым зарабляць.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць