У ноч на 27 кастрычніка расійскія войскі атакавалі Кіеў балістычнымі ракетамі. Як сцвярджаецца, па Паўднёвым мосце выпусцілі ажно чатыры ракеты «Іскандэр-М».

У выніку балістычных удараў мост атрымаў значныя пашкоджанні.
На відэа, апублікаваным украінскімі СМІ, бачная вялікая скразная дзірка ў дарожным палатне паміж рэйкамі, разбітае жалезабетоннае перакрыццё і пагнутая арматура. Пашкоджаныя таксама рэйкі.
Мост перакрылі, рух па ім змянілі.
У эфіры нацыянальнага тэлемарафону прэс-сакратар Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат адзначыў, што падчас атакі вечарам і ноччу з 26 на 27 кастрычніка вораг расіяне прымянілі 16 балістычных ракет тыпу «Іскандэр-М» або зенітных ракет С-400, некалькі з якіх накіраваў на Паўднёвы мост у Кіеве.
«Вядома, гэта палатно можна аднаўляць, таму што масты не так проста зруйнаваць, як хтосьці думае. Але, урэшце, гэта таксама выклікае пэўныя нязручнасці. Для таго каб яго аднавіць, патрэбен час», — заявіў Ігнат.
Акрамя таго, цэлямі атакі таксама былі розныя аб’екты ў сталіцы, у тым ліку банкі, аўтазаправачныя станцыі, прамысловая зона і прадпрыемствы.
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары