Культура22

Maldzis набыў раннюю карціну Міхаіла Кікоіна. Карціна куплена на грошы Паўла Данэйкі і Івана Шылы

Ініцыятыва Maldzis набыла на аўкцыёне ў Ізраілі карціну знакамітага прадстаўніка Парыжскай школы мастацтва — Міхаіла Кікоіна, які паходзіў з Гомеля.

Набытая работа была выканана ў тэхніцы алейнага жывапісу на дошцы. Яна мае авальную форму і падпісаная аўтарам.

Карціна носіць назву «Партрэт жанчыны», датуецца 1918—1920 гадамі. Гэта ранні парыжскі перыяд творчасці мастака, калі ён яшчэ жыў у інтэрнаце бедных мастакоў «La Ruche» («Вулей») і толькі пачынаў набываць прызнанне.

Твор Кікоіна быў куплены на сродкі Паўла Данэйкі, Івана Шылы,а таксама мецэнаткі, якая пажадала застацца неназванай.

«Вяртанне імёнаў мастакоў Парыжскай школы — гэта не толькі праца з мінулым і з нашай гістарычнай памяццю, калі мы аднаўляем забытыя ці невядомыя старонкі і постаці. Лёс і творчасць Кікоіна даюць нам новы доказ таго, што Беларусь была часткай еўрапейскай культуры і зрабіла значны ўнёсак у яе развіццё», — кажа кіраўнік ініцыятывы Павел Мацукевіч.

Пра мастака

Мастак нарадзіўся 14 траўня 1892 года ў габрэйскай сям’і Кікоінаў у Гомелі. Ягоны бацька працаваў у банку. Неўзабаве сям’я пераехала ў горад Рэжыцу Віцебскай губерні (цяпер латвійскі горад Рэзэкнэ). У 1904 годзе Кікоіны перабраліся адтуль у Менск.

З 1905 года Міхаіл вучыўся ў Менскім камерцыйным вучылішчы, а паралельна наведваў заняткі ў прыватнай мастацкай школе Якава Кругера. Тут ён пасябраваў з Хаімам Суціным.

У 1909 годзе Кікоін разам з Суціным супраць волі сваёй сям’і пераехаў у Вільню і паступіў у Віленскую мастацкую школу — у тыя часы галоўную навучальную ўстанову для жывапісцаў у нашым рэгіёне.

У Вільні адбылося знаёмства Кікоіна і Суціна з Пінхусам Крэменем — гэта быў пачатак шматгадовага сяброўства тройкі мастакоў.

Міхаіл займаўся і рэвалюцыйнай дзейнасцю — уступіў у габрэйскую сацыял-дэмакратычную партыю «Бунд».

У 1912 годзе Кікоін пераехаў у Францыю, у Парыж, дзе пасяліўся ў «La Ruche» — знакамітым доме, створаным для маладых мастакоў мецэнатам Альфрэдам Бушэ.

Мастацтвазнаўца і дыпламат Уладзімір Шчасны пісаў, што Кікоін пражыў у «Вуллі» пятнаццаць гадоў. За гэты час ён ажаніўся, стаў бацькам дваіх дзяцей.

Пакінуць гэтае месца ён змог толькі пасля таго, як ягоныя карціны пачалі паспяхова прадавацца ў галерэях і салонах. На той момант яму было 36 гадоў. 

У 1919 годзе ў Парыжы ў галерэі «Cheron» адбылася першая персанальная выстава Кікоіна. Асноўнымі жанрамі ягонай творчасці былі пейзаж, нацюрморт і партрэт. 

У 1924 годзе Міхаіл Кікоін атрымаў французскае грамадзянства. У 1926 годзе набыў дом у Бургундыі, куды на працягу многіх гадоў прыязджаў працаваць.

У 1939 годзе, пасля пачатку Другой сусветнай вайны, мастака прызвалі ў французскую армію, дзе ён служыў у рэзервовым палку ў Суасоне. Пасля капітуляцыі Францыі Кікоіна дэмабілізавалі, і ён вярнуўся ў Парыж. У 1941—1944 гадах, хаваючыся ад нацыстаў, разам з сям’ёй жыў у ваколіцах Тулузы. Мастак памёр у Парыжы 4 лістапада 1968 года.

Працы Міхаіла Кікоіна захоўваюцца ў прыватных і музейных зборах у Францыі, ЗША, Японіі, Ізраілі ды іншых краінах свету. У Беларусі яны ёсць у Нацыянальным мастацкім музеі і ў карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка».

Вяртанне імя і мастацкай спадчыны Міхаіла Кікоіна ў беларускі культурны кантэкст з’яўляецца важным крокам да вяртання Беларусі яе належнага месца ў гісторыі сусветнага мастацтва.

Каментары2

  • Спадар
    27.10.2026
    Грошы і Іван Шыла ў адным сказе... Ну і фантазёры ж вы, НН)) Але дзякуй за добры настрой!
  • Рог
    27.10.2026
    А тым часам у Беларусі магіла Мальдзіса стаіць без помніка 5 год.
    🤦

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць