Культура11

Абвясцілі лаўрэатаў прэміі імя Міхала Анемпадыстава

Лаўрэатамі прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2025 года сталі Ліна Хесэ і Ігар Юхневіч. Узнагароду ім прысудзілі за афармленне кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень і Ліны Хесэ, якая выйшла ў выдавецтве «Мяне Няма» ў 2025 годзе, паведамляе Беларускі ПЭН.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася 24 кастрычніка ў Варшаве. Журы адзначыла працу «за майстэрскую гульню паміж крафтам і поп-артам, за дзіцячую адкрытасць, за дарослы сімвалізм».

Па словах сябры журы Надзеі Зелянковай, кніга-пераможца значна апярэдзіла астатнія працы. Яна адзначыла, што дзіцячыя кнігі звычайна рэдка трапляюць нават у кароткія спісы падобных конкурсаў, аднак у гэтым выпадку дызайнерскае рашэнне адразу заваявала прызнанне журы.

Сёлета ў кароткі спіс прэміі ўвайшлі восем работ, якія прадэманстравалі разнастайнасць мастацкіх падыходаў да афармлення кніг.

Цырымонія прайшла ў варшаўскім REDAKCJA BAR і сабрала прадстаўнікоў беларускай культурнай і кніжнай супольнасці. У праграме былі выстава «Восем вокладак як восем гісторый», прэзентацыя выдання «Форма прысутнасці», прысвечанага беларускай кніжнай вокладцы, і дыскусія пра вокладку як візуальны вобраз кнігі. Пасля афіцыйнай часткі адбыліся музычны сэт Papa Bo Selektah і нефармальныя размовы ўдзельнікаў.

Прэмія імя Міхала Анемпадыстава заснаваная ў 2019 годзе. Яна адзначае найлепшыя дызайнерскія рашэнні ў афармленні кніжных вокладак і спрыяе развіццю візуальнай культуры беларускай кнігі. Яе арганізатары — Беларускі ПЭН і фонд Open Culture.

Сярод папярэдніх лаўрэатаў — Рыгор Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер», Алена Дашкевіч за выданне «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў», Анатоль Лазар за кнігу «(Не)расстраляныя», Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA за «Людзі Лесу / Ludzi Lesu», Святлана Дземідовіч і Лукаш Левандоўскі за «Побач», а таксама Маша Мароз і Ігар Юхневіч за кнігу «Мое баба — діректор морга».

Каментары1

  • Рыгор
    25.10.2026
    Зноў падтрымалі найбольш безгустоўнае, нейкі культ найгоршага.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць