У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі
Здарэнне адбылося сёння ноччу ў вёсцы Старая Рудня.
У міліцыю паступіла інфармацыя, што 65‑гадовы жыхар вёскі захоўвае незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу, якой пагражае суседзям. Міліцыянеры разам з байцамі атрада спецыяльнага прызначэння «Цыклон» выехалі па месцы яго жыхарства, паведамляе прэс-служба МУС.
Адзначаецца, што ўбачыўшы сілавікоў, мужчына аказаў узброены супраціў і стрэліў у супрацоўнікаў.
Супраць яго прымянілі зброю, мужчыну застрэлілі.
Падчас агляду яго дома была знойдзеная самаробная зброя.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
А я хачу памаліцца за нябожчыка: Вечны Супакой дай яму Пане - А Святло Вечная няхай яму свеціць!