Вайна

Расійскі дрон разбурыў кватэры ў Вінніцы, у Харкаве пад паўторны ўдар трапілі ратавальнікі

У Днепрапятроўскай вобласці за суткі ў выніку расійскіх удараў загінулі чатыры чалавекі, яшчэ 14 параненыя, у тым ліку 11‑гадовая дзяўчынка. У Вінніцы беспілотнік трапіў у жылы пяціпавярховік. У Харкаве расіяне паўторна ўдарылі па месцах, дзе ўжо працавалі ратавальнікі.

Чатыры чалавекі загінулі пасля ўдару па Сінельнікаве 24 кастрычніка. Адзін з іх, 62‑гадовы мужчына, памёр у бальніцы раніцай наступнага дня. Яшчэ чацвёра параненых застаюцца ў цяжкім стане, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Аляксандр Ганжа.

Сярод пацярпелых у горадзе — 11‑гадовая дзяўчынка. Яна лечыцца без шпіталізацыі. Ударамі пашкоджаныя жылыя дамы, крамы і аўтамабілі.

На світанні 25 кастрычніка расійскі беспілотнік ударыў па пяціпавярховіку ў Вінніцы. Чатыры кватэры былі цалкам знішчаныя. Пацярпелі шэсць чалавек, аднаго шпіталізавалі.

У Вінніцкай вобласці таксама пашкоджаны прыватны пансіянат для пажылых людзей. Адтуль эвакуявалі 15 жыхароў. Ратавальнікі патушылі пажары і разбіраюць завалы.

У Харкаве ўвечары 24 кастрычніка дроны атакавалі гандлёвы цэнтр і прадпрыемства. Украінскія каналы паведамлялі пра знішчэнне гандлёвага цэнтра «Эпіцэнтр». Мінабароны Расіі назвала яго «лагістычным цэнтрам», дзе, паводле сцвярджэння ведамства, захоўвалася прадукцыя двайнога прызначэння для ўкраінскай арміі.

Пачаліся пажары, пацярпеў адзін чалавек. Калі на месцах ужо працавалі ратавальнікі, расіяне нанеслі паўторныя ўдары, паведамілі ў Дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях Украіны.

Параненыя двое ратавальнікаў, цалкам знішчаная пажарная аўтацыстэрна. Яшчэ адзін ратавальнік пацярпеў падчас тушэння пажару ў гандлёвым цэнтры. Агулам у Харкаве пацярпелі чатыры чалавекі, трое з іх — супрацоўнікі службы ратавання.

Агулам у ноч на 25 кастрычніка Расія запусціла па Украіне 153 беспілотнікі. Паветраныя сілы Украіны паведамілі пра траплянні ў 15 месцах.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву21

Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых21

Лукашэнка расказаў, да каго з расіян падобныя беларусы14

Расіянка дала беларусу грошы, а той адмовіўся аддаваць — жанаты мінчанін пераехаў да яе жыць і выдаваў сябе за бізнэсмена1

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць