У расійскай базе вышуку знайшлася картка вядомага беларускага блогера Глеба Сямёнава.

Глеб Сямёнаў
30‑гадовага ўраджэнца Рэчыцы шукае УУС Гомельскай вобласці па не названым артыкуле Крымінальнага кодэкса.
Глеб Сямёнаў стаў вядомы як блогер у тыктоку, там ён сярод іншага два гады вёў старонку выдання Kyky.org. Таксама ён удзельнічаў у гумарыстычным шоу «о(б)суждаем» і у праекце «Как это понимать» з Арцёмам Шрайбманам.
Каментары