У Барысаўскім раёне двое мужчын кралі дэкаратыўныя ланцугі з могільных агароджаў і здавалі іх на металалом.

Пра крадзеж паведаміў 70‑гадовы мужчына, які падчас наведвання могілак заўважыў, што з адной з магіл зніклі масіўныя ланцугі, якія служылі агароджай. Міліцыя знайшла падазраваных — двух сяброў ва ўзросце 48 і 50 гадоў.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, мужчыны з дапамогай падручных сродкаў адціскалі мацаванні ланцугоў на агароджах. Выкрадзенае яны здавалі на металалом, а атрыманыя грошы трацілі на спіртное. Цяпер ім давядзецца адказаць за крадзеж.

Каментары