У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў
Аварыя адбылася 27 кастрычніка каля 20:40 на 104‑м кіламетры аўтадарогі Р-28 Мінск — Маладзечна — Нарач.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 18‑гадовая дзяўчына, якая не мела права кіраваць аўтамабілем, ехала за рулём Volkswagen. На закругленні дарогі ўправа яна выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з аўтамабілем Mitsubishi.

Кіроўца Volkswagen і двое яе пасажыраў — маладыя людзі ва ўзросце 19 і 21 года — загінулі. Кіроўцу Mitsubishi даставілі ў бальніцу.


Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары