Грамадства1717

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў

Былы галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў у інтэрв'ю Іллю Варламаву паразважаў, наколькі Лукашэнка залежны ад Пуціна і што стаіць за дамоўленасцямі аб вызваленні палітвязняў.

Аляксей Венядзіктаў. Скрын відэа: varlamov / YouTube

«Лукашэнка з'яўляецца перадавальным звяном у перамовах з амерыканцамі. Ён, вядома, хітры, ён спрабуе выціснуць са свайго становішча паміж Расіяй і Еўропай нейкія выгоды. Як Аляксандр Рыгоравіч круціўся раней, так і будзе круціцца», — лічыць Аляксей Венядзіктаў.

Ілля Варламаў звярнуў увагу, што, паводле некаторых назіральнікаў, Пуцін ужо даўно цісне на Лукашэнку, дамагаючыся адкрыцця другога фронту супраць Украіны.

«Ну і што? Слухай, яны на ўсіх аказваюць ціск», — заўважыў Венядзіктаў.

На прамое пытанне, ці можа сёння Лукашэнка адмовіць Пуціну, былы галоўны рэдактар «Эхо Москвы» адказаў:

«У нейкіх пытаннях, вядома, [можа]».

На думку журналіста, рэч не толькі ў тым, наколькі моцна Пуцін цісне на Лукашэнку і ці здольны той супраціўляцца. Расійскі кіраўнік таксама разумее, што Лукашэнка можа быць карысны яму ў розных палітычных камбінацыях. Калі не атрымліваецца выкарыстаць яго ў адной, ён можа спатрэбіцца ў іншай.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. 23 кастрычніка 2024. Фота: Sefa Karacan Anadolu via Getty Images

«Калі іх прэзідэнт просіць, няхай будуць палітвязнямі»

Ад адносін з Пуціным размова перайшла да кантактаў Лукашэнкі з адміністрацыяй Дональда Трампа. Варламаў назваў тое, што адбываецца апошнія год-паўтара, своеасаблівым гандлем, у якім беларускі бок «прадае закладнікаў оптам» у абмен на саступкі з амерыканскага боку.

Аляксандр Лукашэнка паціскае руку Джону Коўлу падчас візіту Кіта Келага ў Мінск 21 чэрвеня 2025 года. Фота прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі

На думку Венядзіктава, такое апісанне занадта спрошчанае. Ён згадаў гісторыю пра адну з першых сустрэч Лукашэнкі са спецпасланнікам амерыканскага прэзідэнта Джонам Коўлам.

«Яны там селі размаўляць пяць на пяць, кіраўнікі апарату Лукашэнкі, старшыня КДБ, міністр унутраных спраў, міністр абароны. І Коўл кажа: «Спадар прэзідэнт, мой прэзідэнт Дональд Трамп хоча папрасіць вас вызваліць вось 25 палітвязняў».

Лукашэнка яму адказвае як нармальны Лукашэнка: «У нас няма палітвязняў, гэта ўсё бандыты, тэрарысты, махляры, хуліганы, падпальшчыкі Трампа і гэтак далей». Коўл яму кажа: «Аляксандр Рыгоравіч, вы мяне не зразумелі. Мой прэзідэнт Дональд Трамп просіць вас вызваліць» — і дастае з пінжака лісточак — «вось гэтых 25 палітвязняў».

Лукашэнка паварочваецца да свайго начальніка КДБ, не памятаю, як завуць, кажа: «Слухай, кажа, ну калі іх прэзідэнт просіць, ну якая нам розніца, як іх называць? Ну няхай будуць палітвязні, аддай ім гэтых бандытаў».

Апроч таго, па словах Венядзіктава, «у адным з абменаў, пра які гучна не казалі», Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх грамадзян, якія ваявалі ў складзе расійскіх войскаў.

«Гэта быў абмен людзей на людзей, а не на санкцыі, не толькі на санкцыі. Таму, зноў жа, гэта ўсё значна танчэй. Не трэба тут размахваць лозунгамі «Мір. Праца. Май», — даводзіць былы галоўны рэдактар «Эхо Москвы».

Каментары17

  • Верым сваім
    26.10.2026
    Ва Ўкраіне ў нас ёсць міністарка Зазулінская ад Ураду Ціханоўскай. Яна павінна такія рэчы агучваць, а не нейкі Вянедзіктаў.
  • Крынж
    26.10.2026
    Максімальна гадкі, паскудны, подлы і крывадушны [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Шарль
    26.10.2026
    Музыкі гурта Тор Бэнд, якім далі па 8 і 9 гадоў, бандыты? А сродак здяйснення злачынства гітары? Не пакідае адчуванне, што мы жывем у казке Чыпаліна. Не магу слухаць гэтага крывадушніка і хлуса.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць