У Беларусі і Мінску найбольшую рэнтабельнасць продажаў у 2026 годзе дэманструе сфера аперацый з нерухомасцю. Гэта відаць з вынікаў працы эканомікі за першыя восем месяцаў года, піша выданне banki24.by.

Рэнтабельнасць продажаў паказвае, якую долю ў выручцы прадпрыемства складае прыбытак.
Паводле гэтага паказчыка ў Беларусі найбольш рэнтабельнымі былі наступныя галіны: аперацыі з нерухомай маёмасцю — 22,5%, прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць — 17,9%, інфармацыя і сувязь — таксама 17,9%, фінансавая і страхавая дзейнасць — 11,8%, адміністрацыйныя і дапаможныя паслугі — 10,6%, апрацоўчая прамысловасць — 10,4%, будаўніцтва — 10,1%.
У Мінску за той жа перыяд рэнтабельнасць аперацый з нерухомасцю склала 25,2%. На другім месцы апынулася прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць з паказчыкам 19,2%, на трэцім — інфармацыя і сувязь, дзе рэнтабельнасць дасягнула 19,1%.
У сталіцы таксама высокія паказчыкі зафіксаваныя ў сельскай гаспадарцы і сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг — па 12,7%, энергетычным сектары — 12,5%, а таксама фінансавай і страхавой дзейнасці — 11,6%.
Такім чынам, рэйтынгі найбольш рэнтабельных галін Беларусі і Мінска ў асноўным супадаюць. У абодвух выпадках першыя тры месцы займаюць галіны сферы паслуг.
Рэнтабельнасць продажаў разлічваецца як суадносіны прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг да выручкі ад іх рэалізацыі. Калі фінансавы вынік ад рэалізацыі адмоўны, прадпрыемства працуе са стратамі.
У Гродне зноў спрабуюць прадаць гатэль «Гродна». Цана ўсё ніжэйшая
Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца
Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра
Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары